Беларуская Служба

Германія патрабуе абмежавання часткі санкцый ЕС у дачыненні да Сірыі

08.01.2025 12:01
Берлін спадзяецца, што яго прапанову падтрымаюць міністры замежных спраў ЕС падчас сустрэчы, якая пройдзе 27 студзеня ў Бруселі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Германія прапануе, каб ЕС абмежаваў некаторыя санкцыі ў дачыненні да сірыйскага банкаўскага і энергетычнага сектараў у абмен на сацыяльныя рэформы і гарантыі адносна нераспаўсюджвання зброі, паведаміла выданне Financial Times са спасылкай на свае крыніцы.



Паводле брытанскай штодзёнкі, Берлін выступіў з такой прапановай перад Калядамі і спадзяецца, што яна атрымае падтрымку на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, якая пройдзе 27 студзеня ў Бруселі.

Верагодна, прапанова прадугледжвае паступовую адмену санкцый, уведзеных супраць Сірыі падчас жорсткага рэжыму Башара аль-Асада, у абмен на прагрэс у галіне правоў меншасцяў і жанчын, а таксама гарантыі нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.

8 снежня сірыйскія паўстанцы на чале з ісламісцкай арганізацыяй Хаят Тахрыр аш-Шам абвясцілі аб звяржэнні рэжыму аль-Асада, які знаходзіўся ва ўладзе апошнія гады ў асноўным дзякуючы дапамозе Расіі і Ірана. Сам дыктатар уцёк у Расію, дзе ён і яго сям'я атрымалі прытулак.

3 студзеня міністры замежных спраў Германіі і Францыі Аналена Бербак і Жан Ноэль Баро наведалі сталіцу Сірыі Дамаск, дзе сустрэліся з новым сірыйскім лідарам Ахмедам аш-Шара. Бербак заявіла тады, што ЕС хоча падтрымаць мірныя перамены ў Сірыі, дадаючы, што супольнасць, «не будзе фінансаваць ісламізацыі грамадства».

Цікава, што падчас згаданай сустрэчы аш-Шара не паціснуў Бербак руку ў знак прывітання.

У сваю чаргу 6 студзеня Мінфін ЗША абвясціў аб часовым выключэнні з-пад санкцый некаторых здзелак з новым урадам Сірыі, каб «не перашкаджаць прадастаўленню асноўных паслуг (...), такіх як электрычнасць або вада».

PAP/аз

Ісламская дзяржава спрабуе аднавіць свае пазіцыі ў Сірыі

20.12.2024 10:03
Вяртанне ІД «ужо пачалося», і цяпер існуе «рэальная пагроза», што байцы ІД паспрабуюць вызваліць з турмаў на паўночным усходзе Сірыі прыкладна 10 тысяч членаў групоўкі, якая спрабавала пабудаваць ісламісцкі халіфат у мінулым дзесяцігоддзі.