Беларуская Служба

Павал Усаў: Ідэя пашпарту - добрая, але ў цяперашняй сітуацыі гэта палітычны і часткова папулісцкі праект

15.01.2025 15:20
Палітолаг нагадвае, што гэта не першая спроба зрабіць такі дакумент. Пашпарты выдаваў урад БНР.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Ідэя пашпарту - добрая, але ў цяперашняй сітуацыі гэта палітычны і часткова папулісцкі праект
Павал Усаў.

Павал Усаў пералічвае крытычныя моманты праекта пашпарта Новай Беларусі, хоць прызнае, што сама ідэя добрая:

- Сам праект прафесійна зроблены і добры. Ён мог бы, як праект, выкарыстоўвацца ў рэальнай дзяржаўнай сістэме, калі б у Беларусі адбыліся змены. Яго можна было б закансерваваць і выкарыстаць, калі былі б паўнамоцтвы, калі дакумент будзе пацверджаны статусам дзяржавы, наяўнасцю неабходных атрыбутаў дакументу. На сённяшні момант гэта выключна палітычны і ў некаторым моманце папулісцкі праект. Калі мы пяройдзем да важных дзеянняў, згодна з дэкларацыямі, трэба мець дазвол на пражыванне за мяжой і трэба перадаць свае асабістыя дадзеныя. Перадаць невядома каму. Задайце пытанне, хто будзе іх збіраць, і хто будзе адказваць за іх бяспеку. Прыватная фірма, якая потым будзе прадаваць іх на рынку за мільёны? Ніводная дзяржава, у тым ліку Літва, не ўзяла на сябе адказнасці за захоўванне дадзеных. Уявіце, што дзяржава, якая б прыязная яна не была, збірае дадзеныя грамадзян іншай дзяржавы. Гэта велізарны капітал, інструмент уплыву. Нават калі ў Беларусі адбудуцца перамены, то гэта падрыў нацыянальных інтарэсаў. А тут захоўваць дадзеныя будзе нават не ўрад, а нейкая прыватная фірма. З улікам таго, як Расія цяпер ганяецца за дадзенымі, як працуюць хакеры, ніхто не дасць гарантыі, што дадзеныя не будуць выкрадзеныя. І гэта ключавы момант. Пра плату я не кажу. Другі момант – акрамя сімвалічнага значэння, гэты пашпарт не мае іншага значэння. Ён ні кім не прызнаны. Яго не прыме ніводная ўстанова. Вагу пашпарту падкрэслівае дзяржава, якая адказвае за грамадзяніна. Хто будзе адказваць за грамадзяніна ў гэтым выпадку?

Цэлая размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка