Беларуская Служба

Хто распаўсюджвае расійскую дэзінфармацыю ў Польшчы?

16.01.2025 13:12
Дэзінфармацыя або прапаганда былі выяўлены прыкладна ў адной траціны артыкулаў, якія асвятляюць клімат і кліматычную палітыку ЕС у Польшчы, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Ілюстрацыйнае фотаMinisterstwo Sprawiedliwości/Zespoł ds. Dezinformacji Komisji ds. badania wpływów rosyjskich i białoruskich

Выданне цытуе справаздачы экспертаў НАТА ды Камісіі па вывучэнні расійскіх ды беларускіх уплываў, стовранай у Польшчы.

Газета зазначае, што ў ліпені 2024 года аналітыкі NATO папярэдзілі, што праціўнікі і «стратэгічныя канкурэнты» Альянсу, Расія і Кітай, выкарыстоўваюць звязаную з кліматам палітычную напружанасць, каб аслабіць палітычную волю, неабходную для прыняцця больш амбіцыйных кліматычных дзеянняў», — заявілі эксперты НАТА.
«Выданні, якія падтрымліваюцца Крамлём, спрыяюць аспрэчванню кліматычных змен ва ўсім Альянсе, адначасова актыўна спрабуючы сарваць палітыку змякчэння наступстваў змены клімату і інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі», - гаворыцца ў ліпеньскай справаздачы Пакту.

Для распаўсюджвання кліматычнай дэзінфармацыі выкарыстоўваюцца: стыхійныя бедствы. Мэта: згуляць на эмоцыях і падагрэць недавер да ўрадаў краін Альянсу, а таксама аслабіць здольнасць эфектыўна рэагаваць на крызісныя сітуацыі. Так у Польшчы, між іншым, усплыла расійская кліматычная дэзынфармацыя: падчас пратэстаў фермераў супраць Green Deal.

Цяпер апублікавана справаздача аб расійскай дэзінфармацыі (у тым ліку кліматычнай), якая паказвае на тых, хто спрычыніўся да яе распаўсюджвання ў Польшчы. «З мая 2022 года па травень 2024 года Расія была галоўным стваральнікам камунікацыі ў анлайн-дыскусіях аб зялёнай энергетыцы ў сацыяльных сетках і навінавых службах», — чытаем у справаздачы, падрыхтаванай следчай Камісіяй.

Якія мэты кліматычнай дэзінфармацыі? Адцягванне ўвагі і рэсурсаў ад дзейнасці, якая можа змякчыць змяненне клімату, што ў канчатковым выніку прывядзе да паслаблення ваеннай інфраструктуры НАТА і зніжэння аператыўнай эфектыўнасці.

«Дзеянні Расіі ў гэтай галіне, асабліва падчас ваенных дзеянняў каля польскай мяжы, патрабуюць асаблівай увагі з боку службаў. Яны накіраваны на падрыў зялёнай палітыкі, прасоўванне тэорый змовы і імкнуцца наўпрост атакаваць кліматычных актывістаў», — зазначаецца ў дакладзе. Асабліва небяспечнымі называюцца кібератакі, напрыклад, на сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя і маніпуляцыю дадзенымі.

«Каналамі распаўсюджвання кліматычнай дэзінфармацыі ў Польшчы і Еўрасаюзе з'яўляюцца Russia Today і Sputnik. Маштаб дзейнасці гэтых СМІ ў галіне адмаўлення клімату можна лічыць масавым», - заключае справаздача.

Паводле ацэнак польскіх экспертаў, найбольшая колькасць (некалькі сотняў) матэрыялаў пра клімат і кліматычную палітыку з'явілася на сайтах wPolityce.pl і netTG.pl. Апошні прысвечаны прамысловасці, здабычы карысных выкапняў і энергетыцы. Далей па частаце публікацыі даследаванага кантэнту ідуць партал TVP Info і DoRzeczy.pl, піша выданне.

юл