У Еўрапейскім парламенце пасля дэбатаў ухвалілі рэзалюцыю «Неабходнасць дзеянняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі».
Галасаванне за праект рэзалюцыі адбылося 22 студзеня: 567 дэпутатаў былі за, 25 супраць, 66 устрымаліся.
Павал Усаў кажа, што нічога дзіўнага не адбылося.
- Трэба разумець, што ў ЕП прысутнічае шмат прарасійскіх палітыкаў, папулістаў з Венгрыі, Славакіі, Грэцыі, балтыйскіх краін. Яны ставяцца да падобных рэзалюцый не тое, што стрымана, але і варожа. Венгрыя блакуе стратэгічную падтрымку для Украіны. Палітыкі венгерскага ўраду прыязджаюць у Беларусь, вядуць перамовы, падпісваюць дакументы. Для іх падзеі ў Беларусі не з’яўляюцца нечым антыдэмакратычным. Гэта, на жаль, вельмі непрыемны сігнал для Захаду і Еўропу, што па-сутнасці 20% насельніцтва галасуюць супраць дэмакратыі. Я кажу пра насельніцтва Еўропы, якое ў гэтым кантэксце для Расіі з’яўляецца моцным рэсурсам у правядзенні антыеўрапеqcкай і антыдэмакратычнай палітыкі ў самой Еўропе, накіраваную на разбурэнне дэмакратыі.
Поўная размова з палітолагам у далучаным гукавым файле. У ёй Павал Усаў кажа, што нельга галасаванне, якое ідзе ў Беларусі, называць выбарамі. І тлумачыць, чаму беларусы ў Беларусі не павінны ісці галасаваць, нават калі яны галасуюць супраць усіх.
ав