Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта параўнальныя вынікі і яны маюць свой сэнс. Адначасова ён звяртае ўвагу на лічбу тых, хто «прагаласаваў» супраць усіх:
- Яшчэ перад «выбарамі» стаяла пытанне, ці адважыцца Лукашэнка намаляваць сабе лічбы, як у Пуціна. Калі б ён не намаляваў сабе такую лічбу, то гэта азначала б, што ён баіцца раздражняць Пуціна, прызнае сваю васальнасць. Тое, што намаляваныя амаль падобныя лічбы, гэта спроба прадэманстраваць такую ж самую палітычную вагу, што і ў Пуціна. Гэта свайго роду дэманстрацыя таго, што ён выходзіць з цяні Пуціна. Думаю, для ўласнай ўпэўненасці Лукашэнку гэта было трэба.
Варта таксама згадаць адсотак тых, хто «прагаласаваў» супраць усіх – 3%. Гэта рэверсія з’явы 2020 года, калі казалі: Саша 3%, я/мы – 97%. І гэта спроба паказаць, дзе месца гэтых 3%.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё