Беларуская Служба

Былы дыпламат Павел Мацукевіч: Многія змогуць вярнуцца ў Беларусь, але без гарантый бяспекі

30.01.2025 16:29
Павел Мацукевіч мяркуе, што сітуацыя ў Беларусі будзе заставацца пад пільным кантролем ГУБАЗіКа і падобных структур.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". П.Мацукевіч пра сітуацыю ў Беларусі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.https://x.com/imerkouri/status/1883470233152970794/photo/2

У сувязі з тым, што так ці інакш улада ў Беларусі пасля г. зв. выбараў прэзідэнта застаецца ў руках Лукашэнкі, варта задумацца, як будзе развівацца ў дзяржаве беларуская мова і культура, а таксама як беларусам, якія пачынаючы з 2020 года эмігрыравалі, у прыватнасці, у Польшчу, вярнуцца дамоў.


Віктар Корбут і Павел Мацукевіч у студыі Польскага радыё.
Фота: Piotr Podlewski / Polskie Radio Віктар Корбут і Павел Мацукевіч у студыі Польскага радыё. Фота: Piotr Podlewski / Polskie Radio

Сітуацыю ў Беларусі і вакол яе аналізуе Павел Мацукевіч, былы беларускі дыпламат, які працаваў у ФРГ, а затым часовым павераным у справах Беларусі ў Швейцарыі (2016–2020), а цяпер старшы даследчык варшаўскага Цэнтра новых ідэй.

— Я думаю, што беларускі бок будзе прымаць захады, каб нармалізаваць адносіны з заходнімі краінамі. Гэтыя спробы ўжо робяцца. Напрыклад, беларускія ўлады пачалі выпускаць палітзняволеных. Мы рухаемся ў бок паляпшэння адносін паміж Беларуссю і заходнімі краінамі — нейкай нармалізацыі. Усё можа “нармалізавацца” датуль, пакуль беларускія ўлады не адчуюць сябе неяк няўпэўнена.

На працягу бліжэйшых пяці гадоў у многіх з’явіцца магчымасць вярнуцца ў Беларусь, але гэта не будзе гарантаваць іх бяспеку. Не будзе гарантый, што ў нейкі момант не прыйдуць з ГУБАЗіКа і не пачнецца нейкая сумная гісторыя.

Чакаць нейкіх рэвалюцыйных крокаў ад Лукашэнкі ў адносінах да беларушчыны цяжка. Але калі зменшыцца ціск на грамадства, гэта дасць магчымасць для развіцця розных грамадскіх ініцыятыў.

Мы гаворым пра Беларусь, якой кіруе Аляксандр Лукашэнка. За 30 год яго кіравання мы ўжо добра з ім “пазнаёміліся” і можам уяўляць, чаго ад яго можна чакаць. Магчыма, нейкіх больш-менш нармальных умоў існавання. І мы іх мелі з 2016 да 2020 года. Але магчымыя і іншыя ўмовы — тыя, якія мы маем цяпер: ніякай альтэрнатыўнай палітычнай думкі. Існуюць толькі тыя, каму дазволена (у палітычным сэнсе).

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Сяргей Навумчык аб «выбарах» Лукашэнкі: У Беларусі пануе мікс страху і палітычнай апатыі

16.01.2025 15:21
Сяргей Навумчык лічыць, што 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца бутафорскія «выбары» ва ўмовах дыктатуры, якая з 2020 года перарасла ў тэрор.