На гэтым фоне рэжым Лукашэнкі нечакана вызваліў трох палітвязняў, у тым ліку аднаго амерыканскага грамадзяніна. Ці гэта спроба беларускага дыктатара ўключыцца ў мірны працэс, пра гэта размова з экспертам.
У панядзелак з Масквы ў Эр-Рыяд вылецелі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта РФ Юры Ушакоў. Мэта паездкі - сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй.
«Спатканне будзе прысвечанае аднаўленню ўсяго расійска-амерыканскіх адносін, а таксама падрыхтоўцы магчымых перамоў па ўкраінскім урэгуляванні», – заявіў пуцінскі прэсавы сакратар Пяскоў.
З амерыканскага боку ЗША ў перамовах возьме ўдзел дзяржсакратар Марка Рубіё, спецпасланнік на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф і саветнік Трампа па нацбяспецы Майк Уолтц.
Амерыканскія медыя раней паведамлялі, што ЗША плануе правесці спачатку двухбаковую сустрэчу з Расіяй, затым двухбаковую сустрэчу з Украінай і толькі пасля гэтага сумесныя перамовы.
На фоне гэты дамоўленасцяў на мінулым тыдні з Мінска прыйшла навіна, што лукашэнкаўскі рэжым вызваліў палітзняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. Прадстаўніца беларускіх дэмакратычных сіл нават падзякавала за гэтае вызваленне прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым.
ЦІ гэта спроба Лукашэнкі палепшыць адносіны са Злучанымі Штатамі напярэдадні магчымых перамоў? Калі яны пачнуцца, што гэта азначацьме для Беларусі? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.
- Зыходзячы з таго, што мы пачулі ад амерыканскіх уладаў на працягу мінулага тыдня, асноўным пытаннем бяспекі для Амерыкі з’яўляецца пытанне вайны і міру ва Украіне. Ад гэтага залежыць як будзе выглядаць архітэктура бяспекі ў Еўропе.
Пытанне Беларусі выпадае з гэтай амерыканскай палітыкі, зазначае эксперт
- Будучыня Беларусь залежыць ад таго, як завершыцца вайна ва Украіне. Мы бачым, што ЗША спачатку хочуць вызначыць агульны падыход у размовах з Расіяй, а потым навязаць яго Украіне.
Дарэчы, на мінулым тыдні, ужо гучалі ацэнкі, што пасля міру ва Украіне, Пуцін далучыць Беларусь, каб кампенсаваць немагчымасць захапіць Украіну?
- Гэта можа быць, бо Трампу важна завершыць вайну і прадаць дзеля гэтага міру тэрыторыі Украіны – небяспечна, тым больш, што Кіеў можа не пагадзіцца. У такім кантэксце Беларусь можа стаць гандлёвай картай.
Як тады расцэньваць вызваленне мінскім рэжым палітвязняў, якія амерыканскі дыпламат вывез у Вільню?
- Для Лукашэнкі пакуль сітуацыя складаецца не найгоршым чынам. Адміністрацыя Трампа пераглядае падыход да знешняй палітыкі, і гатовыя адмовіцца ад санкцый. Рэжым у Мінску разлічвае, што амерыканцы змогуць залагодзіць санкцыі ў дачыненні да Беларуськалія ўзамен за перамовы. Пасля 5 год ізаляцыі – гэта шанец для рэжыму Лукашэнкі.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч