Беларуская Служба

Павал Усаў: Выпіхванне за мяжу - гэта чарговы этап пакарання палітвязняў

20.02.2025 14:08
Прапагандыст Шпакоўскі, адносячыся да выцекаў аб магчымай здзелцы паміж Беларуссю і ЗША, сказаў, што вызваляць вязняў будуць пры ўмове, сярод іншага, што яны з'едуць адразу за мяжу.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Выпіхванне за мяжу - гэта чарговы этап пакарання палітвязняў
Павал Усаў.

 Малаверагодна, што рэжым баіцца гэтых людзей, навошта тады ён ставіць такія ўмовы?

Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта робіцца для таго, каб выклікаць канфлікты ў апазіцыйным асяроддзі. Таксама гэта чарговы этап пакарання палітвязняў.

- Няма прыкметаў таго, што на сённяшні дзень Лукашэнка нечага баіцца. Ён і яго атачэнне лічаць, што цяжар клопату, эканамічнага і псіхалагічнага, павінен класціся на Захад. Гэта рэжыму выгадна. Больш таго, чым больш палітычных вязняў з’явіцца ў акружэнні Ціханоўскай і апазіцыі, тым больш з’явіцца напружанасці. Людзі будуць адчуваць сябе падманутымі ў сваіх чаканнях, што яны нікому непатрэбныя, а так і адбываецца, што яны пакінутыя самыя сабе, гэта ўжо прыводзіць да ўнутраных войнаў і канфліктаў. Я думаю, крокі ўладаў разлічаныя на гэта. Калі пачнецца масавае вызваленне, то гэтых людзей будуць выпіхваць за мяжу без грошай, што ў кантэксце абмежавання той жа амерыканскай грашовай дапамогі, створыць велізарныя выклікі для апазіцыйных структур.

Гэта таксама чарговы элемент пакарання гэтых людзей, якія пасля гадоў зняволення з'язджаюць у нікуды і з нічым.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка