Беларуская Служба

Павал Усаў: Гэтак званыя літоўскія інтэлектуалы намагаюцца дзейнічаць як Трамп

26.02.2025 13:42
Амаль 70 грамадскіх дзеячаў Літвы напісалі ліст прэзідэнту, МЗС і дэпутатам Сейму з патрабаваннем забараніць выкарыстанне Пагоні і любой іншай літоўскай сімволікі як на пашпартах, вырабленых беларускай апазіцыяй, так і ў любой іншай афіцыйнай форме.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Гэтак званыя літоўскія інтэлектуалы намагаюцца дзейнічаць як Трамп
Павал Усаў.

Сітуацыя выглядае не цікава, улічваючы напружаную сітуацыю са стаўленнем да беларусаў у Літве, а кожная такая заява толькі пагаршае сітуацыю, лічыць палітолаг Павал Усаў:

- Больш таго. Мы бачым, як гэта хутка разышлося ў інфармацыйнай прасторы. А людзі не чытаюць тэкстаў, а загалоўкі. Усе яны аднолькавыя, тыпу: 70 беларускіх інтэлектуалаў скіравалі ліст з патрабаваннем забараніць ужыванне іх Віціса. Такое патрабаванне, што Беларусь павінна адмовіцца ад спадчыны ВКЛ, якой беларусы былі не тое што часткай, але ўтваралі яе. Квазі нацыянальныя групы ў Літве намагаюцца прыватызаваць гісторыю, абакрасці беларусаў з іх уласнай гісторыі. Уражвае і грэблівы тон, з якім яны звяртаюцца да беларусаў, вучаць беларусаў, што і як з гісторыі яны павінны выкарыстоўваць. Гэтая новая хваля, пасля літвінізму, вельмі небяспечная. Гэтак званыя літоўскія інтэлектуалы намагаюцца дзейнічаць як Трамп. Ён захацеў перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі, і перайменаваў. А літоўцы хочуць прымусіць беларусаў прыняць іх рэчаіснасць. Такія наратывы небяспечныя ва ўмовах гібрыднай вайны. Гэта на карысць як раз расійскім сілам, якія будуць раздуваць гэты канфлікт. Яны будуць будаваць узаемную варожасць. Гэта трэба спыніць. Будзем спадзявацца, што дзейны ўрад не такі абмежаваны, як папярэдні, які падтрымліваў літвінізм. Мне падаецца сённяшні ўрад будзе больш узважлівым.

Поўны каментар, у тым ліку да інфармацыі аб фарміраванні вайсковых эшалонаў, слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка