На днях у Белым доме адбыўся скандал: непасрэдна ў Авальным кабінеце адбылася спрэчка паміж прэзідэнтамі ЗША ды Украіны. Замест дамоўленасці й далейшай дапамогі з боку ЗША ў змаганні з расійскай агрэсіяй, Украіне пагражае цяпер страта амерыканскай падтрымкі, і ціск не толькі з боку Крамля але і Вашынгтона. Ці ў такіх умовах Украіна зможа выстаяць і атрымаць мір, пра гэта размова з экспертам?
Сварка Зяленскага з Трампам узрадавала Расію. Крамлёўскі прэсавы сакратар Пяскоў нават заявіў, што сварка з Трампам і Вэнсам у Белым доме паказала «поўную адсутнасць дыпламатычных здольнасцяў Зяленскага».
Ва Украіне і Еўропе рэакцыя была наадварот у падтрымку Зяленскага. Некаторыя нават посцілі фатаграфію прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля, які наведваў Белы дом у камбінезоне, ды параўновалі Зяленскага з брытанскім кіраўніком ураду.
Наколькі дарэчнае гэтае параўнанне, Чэрчыль падтрымку ад ЗША атрымаў, Зяленскі можа страціць, пра гэта мы размаўляем з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.
— Калі параўноўваць з Чэрчылем, Вялікабрытанія ніколі не выкрэслівалася з міжнароднай павесткі. Тут жа мы маем дачыненне з тым, што Зяленскі ды Украіна выкрэсліваюцца з міжнароднай павесткі дня. Іх існаванне ігнаруецца. ЗША разглядаюць Украіну як аб’ект гандлю з Расіяй. Адсюль словы Трампа пра тое, каб дамовіцца з Расіяй, правесці здзелку, прадаць Украіну. З такім падыходам, нічога дзіўнага, што ў амерыканскай павестцы дня няма Украіны ды Еўропы.
Ці ёсць шанец на мір для Украіны?
— Калі Расія не прайграе вайны, не будзе ніякага міру. Усе іншае – гэта спекуляцыі ды ілюзія. У звязку з гэтым пытанне можа быць вырашанае толькі праз кансалідацыю Еўропы, стварэнне адзінай еўрапейскай арміі. Без трансфармацыі Еўропы мір ва Украіне немагчымы.
Слухайце аўдыёфайл
Размаўляў Юры Ліхтаровіч