Але, канешне, для нас Мінск — гэта найлепшае месца», - сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
І для Масквы, і для Мінска гэты варыянт добры, бо ён азначае перамовы на тэрыторыі пераможцы. Для Трампа – гэта таксама прымальна, кажа палітолаг Павал Усаў:
- Гэта не нейтральная тэрыторыя, а тэрыторыя агрэсара. Па-другое, гэта зроўнівае статус Расіі-агрэсара і Украіны - аб’екта агрэсіі. У павышэнні статуса Расіі – гэта было б вялікім дасягненнем. Калі б Украіна прыняла прапанову, то гэта было б палітычнай паразай, прыняццем гульні агрэсара. Тое, што месца прапаноўвае агрэсар, мяняе ўсю атмасферу і самі перамовы.
Для Трампа гэта было б добрае месца. Ён бы, як і хацеў, зраўняць для сваёй здзелкі статус Расіі і статус Украіны. Гэта было б зручна для падыходу Трампа – мір як здзелка. У ёй не мае значэння, хто напаў, хто пацярпеў. Важны факт вайны і факт яе прыпынення. У гэтым кантэксце Лукашэнка не з’яўляецца перашкодай. У псіхалогіі здзелкі няма этычных аспектаў.
Для Кіева – гэта непрымальна. Вайна мае канкрэтны маральна-псіхалагічны аспект. Для Кіева няма магчымасці перамоў у Мінску. І тут зноў можа адбыцца канфрантацыя паміж Кіевам і Вашынгтонам, бо Трамп прасоўвае сваю пазіцыю, што вінаватыя ўсе, і што трэба вайну закончыць. Кіеў з гэтым не пагаджаецца.
У далучаным гукавым файле - поўны каментар палітолага.
ав