Беларуская Служба

Польскія ўзброеныя сілы налічваюць 550 тыс. салдат і афіцэраў

06.03.2025 17:12
Больш за 300 тыс. – гэта рэзервісты.
Войска Польскае Фота: Asodiumart/Shutterstock.com

Польскія ўзброеныя сілы налічваюць 550 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку больш за 300 тыс. рэзервістаў. Аднак невядома, у якія часткі яны будуць накіраваныя ў выпадку мабілізацыі, адзначае ў чацвер газета Rzeczpospolita

Інфармацыю пра колькасьць арміі прадставіў генерал Веслаў Кукула, начальнік Генеральнага штабу Войска Польскага. Гэтая лічба ўключае ўсіх вайскоўцаў Узброеных сілаў Польшчы: больш за 206 тыс. прафесійных салдат і афіцэраў, Войскаў тэрытарыяльнай абароны і рэзервістаў, якія могуць быць прызваныя на службу ў выпадку крызіснай сітуацыі. 

Былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы генерал Станіслаў Козей адзначыў у газеце, што невядома, як армія можа выкарыстоўваць рэзервовыя рэсурсы, гэта значыць больш за 300 тыс. чалавек. «У нас увогуле няма рэзервовых фарміраванняў: дывізій і брыгад. Дык куды гэтыя рэзервісты будуць накіраваныя ў выпадку мабілізацыі?» – рытарычна пытаецца генерал Козей. 

У Міністэрстве нацыянальнай абароны выданню паведамілі, што інфармацыя адносна фармавання элементаў рэзервовых структураў засакрэчаная і не падлягае абнародаванню.

вс