Прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні прапанавала распаўсюдзіць на Украіну 5 артыкул НАТА. Паводле прэм'ера Італіі, гэта было б «гарантыяй стабільнай, трывалай і эфектыўнай бяспекі». Адначасова палітык палічыла «складаным» пытанне прыцягненне еўрапейскіх войскаў для кантролю за спыненнем агню, — чтыаем на партале gazeta.pl. Нагадаем, 5-ты артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы прадугледжвае, што напад на аднаго члена НАТА з'яўляецца нападам на ўсіх іх.
Палітык таксама выключыла ўдзел італьянскіх вайскоўцаў у забеспячэнні магчымымага спынення агню ва Украіне. Адказваючы на пытанне аб розніцы паміж прапановай Мелоні і прадастаўленнем Украіне членства ў НАТА, прэс-сакратар урада Італіі сказаў, што артыкул аб узаемнай абароне будзе задзейнічаны «таксама для абароны Украіны, нават на тэрыторыі, якая не ўваходзіць у НАТА, незалежна ад сяброўства Кіева ў арганізацыі».
Такія заявы прагучалі ў чацвер, 6 сакавіка, на фоне пазачарговага саміту ЕЗ у Бруселі, падчас якога лідары падтрымалі падрыхтаваны Еўракамісіяй план пераўзбраення супольнасці.Рашэнне па гэтым пытанні было аднагалосным, у адрозненні ад галасавання над дэкларацыяй падтрымкі Украіны. Вугоршына не падтрымала гэтага пытання.
«Фонд танных крэдытаў для інвестыцый у абарону ЕЗ складзе 150 млрд еўра. Акрамя таго, ёсць згода на аслабленне бюджэтных правілаў, каб краіны маглі выдаткоўваць больш на ўзбраенне. Гонка ўзбраенняў, якую распачала Расія, ставіць перад намі зусім новыя выклікі. Еўропа павінна прыняць удзел у гэтай гонцы ўзбраенняў і павінна ў ёй выйграць», заявіў прэм'ер Польшчы Дональд Туск, каментуючы пастановы надзвычайнага саміту ЕЗ.
Тым часам, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе абараняць членаў НАТА, якія не выдаткоўваюць дастаткова сродкаў на абарону. Амерыканскі лідар заявіў, што пазбаўленне гарантый бяспекі краін, якія маюць занадта нізкія выдаткі на абарону, адпавядае «здароваму сэнсу». «Калі не заплацяць, я іх абараняць не буду. Я не збіраюся гэтага рабіць», — сказаў Дональд Трамп. Пры гэтым прэзідэнт ЗША не ўдаклданіў, які ўзровень выдаткаў лічыць мінімальным. НАТА ўстанавіла мінімальны планку выдаткаў на абарону для ўдзельнікаў хаўрусу на ўзроўні 2% ВУП, але раней Трамп казаў, што члены альянсу павінны выдаткоўваць на гэтыя мэты 5% ВУП.
эж