«Ніякай істотнай карэкціроўкі эканамічнага курсу, вядома, не будзе. Самае галоўнае — забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё нашай краіны», — сказаў Турчын, словы якога цытуе агенцтва БелТА. «Маё самае любімае выказванне — «эвалюцыя без рэвалюцый», — зазначыў новы прэм'ер-міністр.
Ці змена на пасадзе прэм’ер-міністра краіны пра нешта сведчыць, чаму Лукашэнка прыняў рашэнне аб новых прызначэннях? У сітуацыі, у якой апынулася Беларусь, змена ўнутры ўрада нічога грунтоўнага не азначае, гаворыць палітолаг Павал Усаў. Хоць пэўныя вывады зрабіць можна:
- Лічылася, што Галоўчанка – гэта адна з тых постацяў, якой Лукашэнка давяраў, ён нават выконваў яго асабістыя даручэнні. Разам з Галоўчанкам Лукашэнка перажыў цяжкі момант як для сябе асабіста, так і для рэжыму. Аднак Галоўчанка не проста сыйшоў, а назначаны кіраўніком Нацбанка. Гэта сінякура, ён не павінен несці адказнасці, тым больш ён не фінансіст.
З прыходам Турчына ўрад набыў эканамічны, а не палітычны сэнс. Таксама можна дапусціць, што Лукашэнка не хоча, каб на ключовым пасадах людзі знаходзіліся доўгі час, станавіліся пунктам прыцяжэння, асабліва калі стан здароўя Лукашэнкі часамі выклікае пытанні. Разам з тым сілавая частка ўраду засталася нязменнай. Не адбыліся змены на пасадах кіраўнікоў МУС, КДБ, генпракурора, кіраўнік СК. Думаю, гэта праяў падзякі Лукашэнкі сілавому блоку. Гэта і сведчанне таго, што ўнутраных зменаў у кіраванні кантролем не адбудзецца.
У эканамічным плане Лукашэнка хацеў бы прынамсі частку ўрада зрабіць прываблівым. Каб распрацаваць механізмы па ўтрыманні гаспадаркі ў стабільным стане, каб сітуацыя не пагоршылася з улікам ізаляцыі і санкцый. Але ў практычна-палітычным сэнсе ўрад падкрэслівае, што ўсе асноўныя кадравыя пытанні кантралююцца ім, а цэнтр улады засяроджаны ў яго руках.
У далучаным гукавым файле слухайце каментар да заўтрашняй паездкі Лукашэнкі да Пуціна.
Слухайце аўдыё
ав