Палітолаг Павал Усаў кажа, што з 2020 году гэта быў першы сігнал, дадзены міністру замежных спраў і запушчаны ў свет, што краіна гатовая да паляпшэння адносін з заходнімі краінамі:
- Калі мы прыгадаем сітуацыю тры гады назад, то Лукашэнка дзейнічаў вельмі радыкальна. Ён загадаў скараціць працу дыпламатычных пляцовак, выбраць краіны, якія больш сяброўска ставяцца да Беларусі. Я быў упэўнены, што пасля выбараў Лукашэнка будзе намагацца палепшыць адносіны з Захадам. Будзе высылаць сігналы, будзе больш інтэнсіўна вызваляць палітвязняў, каб палепшыць свой імідж. Гэта ўкладаецца ў парадыгму, якая пачала выпрацоўвацца перад выбарамі. Міністрам замежных спраў быў прызначаны Рыжанкоў, а Пяткевіч вярнулася ў адміністрацыю прэзідэнта. Стала зразумела, што Лукашэнка вяртаецца да стратэгіі Макея і будзе спрабаваць прарваць дыпламатычную блакаду. Думаю, цяпер ставіцца ясная задача для МЗС. Будуць высылацца пасланнікі, той жа Мельянцоў ці Прэйгерман, якія будуць даносіць думку, што прыйшоў час аднавіць сяброўства з Лукашэнкам.
Спачатку будзе палепшана атмасфера для дыялогу, кажа палітолаг. Першы прыярытэтны напрамак – ЗША, другі – еўрапейскія краіны. Па выніках можа прыйсці паслабленне санкцый.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.
ав