«Калі Еўропа і НАТА выканаюць свае задачы і мы павялічым нашыя абаронныя рэсурсы, Расія ніколі не зможа нам пагражаць», — заявіў у пятнічным выданьні Dziennik Gazeta Prawna намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык. Палітык перакананы, што калі «мы не выканаем пастаўленыя задачы, то ў нас рэальна будзе 3-5 гадоў, пакуль Расія не адбудуе свой патэнцыял».
На пытанне журналіста пра словы аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Славаміра Менцэна аб тым, што боепрыпасаў у Польшчы ёсць толькі на некалькі дзён, намеснік міністра абароны ў адказ падкрэсліў, што «па-першае, гэтыя ацэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці».
«Па-другое, такія дадзеныя — гэта таямніцы. Якія ў Менцэна веды па гэтай тэме? Нуль. Ён не займаў ніякіх пасад, ён нічога па гэтым пытанні не ведае, і яго выказванні нагадваюць расійскую рыторыку, але не польскую. Трэба быць поўным ідыётам, каб балатавацца на пасаду прэзідэнта, спалучаную з пасадай галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Польшчы і біць па ўласных узброеных сілах фэйкамі», — заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы.
эж