Уладзімір Пуцін дзякаваў Лукашэнцы за прадухіленне кантрабанды, надаўшы яшчэ больш розгаласу гэтай сумнеўнай справе.
У польскай Навукова-акадэмічнай камп'ютарнай сетцы (NASK) адзначаюць, што да падобных паведамленняў беларускіх службаў трэба ставіцца асабліва ўважліва.
«Звяртаемся да вас з просьбай быць асцярожнымі і інфармаваць адрасатаў вашых матэрыялаў, што гэта можа быць дэзінфармацыя», — гаворыцца ў заяве.
Палітолаг Павал Усаў пацвярджае, што гэты інцыдэнт убудоўваецца ў логіку Расіі, якая праяўляюцца ва ўзмацненні вайсковай прысутнасці ў Беларусі:
- Можна нават прасачыць, што гэта адбылося неўзабаве пасля сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі і пасля ратыфікацыі дакумента аб гарантыях для Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў кантэксце гэтай дамовы трэба разглядаць правакацыйныя дзеянні на мяжы. Бо ў гэтай дамове ёсць некалькі пунктаў, якія шкодныя для Беларусі і падважаюць яе аўтарытэт і суверэнітэт. А менавіта размяшчэнне ў Беларусі расійскіх вайсковых баз у выпадку пагрозы Саюзнай дзяржаве. Гэта стварэнне напружанасці пры дапамозе правакацый. Гэта абазначае, што ў бліжэйшым часе Беларусь можа папрасіць дадатковыя элементы бяспекі. Такая логіка падзей адпавядае заявам Вальфовіча, які казаў, што краіны НАТА ўзмацняюць дзейнасць на межах, ствараючы істэрыю, каб пашырыць расійскую прысутнасць у Беларусі. У гэтым я бачу логіку таго, што адбылося на мяжы.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
ав