Беларуская Служба

Перамовы дзеля разладу: Пуцін спакушае Трампа размовамі з Украінай

12.05.2025 16:15
У нядзелю ўначы расійскі прэзідэнт выступіў са спецыяльнай прапановай – наўпроставых перамоў з Украінай.
Аўдыё
  • Эксперт пра пуцінскую прапанову перамоў для Украіны
    ,
Уладзімір Пуцін прыбыў у Крэмль, каб выступіць з заявай для СМІ з прапановай Украіне аднавіць прамыя перамовыEPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA

Пазней Трамп у сваёй звычайнай ультыматыўнай манеры запатрабаваў, каб Украіна далучылася да перамоў у Стамбуле без папярэдніх умоў. Гэта значыць пагадзілася размаўляць на расійскіх умовах. Зяленскі заявіў, што гатовы да перамоў, але асабіста з Пуціным. Дадзеная дыпламатычная гульня пакуль больш карысна Крамлю, папярэджвае эксперт палітолаг Павал Усаў.

Канец мінулага тыдня прайшоў ва ўмовах умацавання кааліцыі ў падтрымку Украіны. Лідары еўрапейскіх дзяржаў наведалі Кіеў, каб запатрабаваць ад Расіі спыненне агню, Трамп пасля размовы з Зяленскім на пахаванні Папы Рымскага заняў больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расіі.

Крэмль быў вымушаны рэагаваць і апоўначы ў нядзелю Пуцін выступіў са спецыяльнай прамовай, у якой запрапанаваў узнавіць наўпроставыя размовы Расіі ды Украіны ў Стамбуле. Гэта было зроблена, каб адмовай ад перамір’я не паспрыяць большаму згуртаванню Захаду ды паглыбленні санкцый. Масква вырашыла перацягнуць Трампа на свой бок - пасланнем аб тым, што Расія гатовая да перамоў.

Амерыканскі прэзідэнт на гэта купіўся, запатрабаваўшы ад Украіны пагадзіцца на перамовы. Еўрапейскія лідары больш стрымана зрэагавалі на прапанову Пуціна, кажучы, што ідзецца не пра шчыры крок да міру, а манеўр, накіраваны на раскол Захаду і зацягванне вайны.

Зяленскі адказаў і Пуціну тым, што гатовы адправіцца ў Турцыю на перамовы з Расіяй 15 траўня, не чакаючы спынення агню на 30 дзён. Аднак, перамоў і перамір’я не будзе, прагназуе наш аглядальнік палітолаг Павал Усаў.

— Рэальныя перамовы з Расіяй абсалютна немагчымыя і недасягальныя з прычыны таго, што Пуцін хоча ўвесь час дэманстраваць сілу і сваю перамогу ў гэтай вайне. Крэмль выразна акрэсліў свае ўмовы для перамір'я: гэта спыненні паставак заходняга ўзбраення Украіне ды прызнанне расійскімі захопленых украінскіх тэрыторый. Калі Захад пойдзе на такія ўмовы - гэта будзе паразай для Украіны ды Захаду. Фактычна гаворка вядзецца не пра адказнасць Расіі за злачынствы, а пра лёс Украіны, якая становіцца прадметам гандлю. 

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі