СМІ пішуць, што многія артысты супраць, але ім пагражаюць пры адмовах. Палітолаг Павал Усаў кажа, што выбар можа быць толькі адзін:
- Гэта сур’ёзны экзістэнцыяльны выбар. Не можа быць тлумачэнняў, што мы не можам нічога зрабіць. Ідзе вайна. Расійскі агрэсар забівае ва Украіне, Беларусь выкарыстоўваецца як плацдарм. І адзіны ў беларускіх умовах супраціў – маральны. І гэта тая сітуацыя, калі неабходна гэты супраціў прынамсі такім чынам выказаць. Самы просты крок – гэта захварэць і не паехаць. Але калі сітуацыя безвыходная, то, я лічу, лепш захаваць чалавечнасць, чым працу. Трэба звольніцца з гэтак званага вялікага тэатру, бо тое, чым зараз займацца такі тэатр – гэта прапаганда і прасоўванне прарасійскіх наратываў. Гэта маральнае злачынства ўдзельнічаць у такіх акцыях. Мне цяжка знайсці апраўданне такім дзеянням.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё