Грамадзянская платформа не выклікае даверу, а яе лідары не разумеюць мовы маладога пакалення, бо, напрыклад, «не бачаць недарэчнасці ў спасылках на аўтарытэт Яцка Мураньскага і ў параўнанні нікацінавых патчаў з амфетамінам» – гэта найважнейшыя тэзісы яшчэ неапублікаванага дакладу «Чаму маладыя выбарцы не галасавалі за Рафала Тшаскоўскага на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года». Яго аўтарам з'яўляецца Фонд «Добры ўрад», аналітычны цэнтр Канфедэрацыі.
Старшынёй фонду зʼяўляецца дэпутат Канфедэрацыі Пшэмыслаў Віплер, а кіраўніком праграмнай рады – Славамір Менцан, былы кандыдат Канфедэрацыі ў прэзідэнты і старшыня «Новай надзеі». Дагэтуль фонд быў найбольш вядомы арганізацыяй кангрэса «Добры ўрад», а яго апошні даклад зʼяўляецца першым такім палітычным дакументам. Ён налічвае 35 старонак, а яго рэдагаваў доктар хаб. Яраслаў Шчэпаньскі, юрысконсульт, палітолаг і віцэ-старшыня фонду па праграмных пытаннях.
«Адным з найважнейшых фактараў, якія спрыялі паразе кандыдата Грамадзянскай кааліцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе, была праблема з прыцягненнем дастатковай колькасці галасоў маладых выбарцаў», – гаворыцца ва ўступе да дакладу. Яго аўтары аналізуюць, чаму моладзь адвярнулася ад кіруючай кааліцыі. На іх думку, па-першае, праграма Тшаскоўскага «была накіравана ў асноўным на жыхароў вялікіх гарадоў, асабліва на людзей ва ўзросце 40-49 гадоў».
Спасылаючыся на іншыя даследаванні, яны сцвярджаюць, што моладзь чакае большай даступнасці жылля, стабільнасці занятасці, асабістай свабоды і барацьбы з інфляцыяй, на гэтыя запытыт кандыдат Грамадзянскай платформы не адказаў.
Даклад плануецца разаслаць актывістам Канфедэрацыі.
Паводле Rzeczpospolita/вх