Беларуская Служба

Генерал Лукоўскі пра вайну з Расіяй: «Не думаю, каб у блізкай перспектыве існавала рызыка»

05.08.2025 16:34
 Але ў доўгатэрміновай перспектыве гэта вельмі верагодна.
K   , -   .
Kіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі, генерал-лейтэнант запасу Дарыюш Лукоўскі.Фота: bbn.gov.pl

У выданні Rzeczpospolita гутарка з кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Дарыюшам Лукоўскім (Dariusz Łukowski), які пакідае сваю пасаду. «Я не думаю, каб у кароткатэрміновай перспектыве ў Еўропе існавала рызыка ўзброенага канфлікту, але ў доўгатэрміновай перспектыве гэта вельмі верагодна», - кажа эксперт.

«Сёння расіяне вядуць вайну ва Украіне. Яна не скончыцца праз месяц ці праз паўгода. Я ў гэта не веру. Пакуль не будуць праведзеныя мірныя перамовы, я не бачу пагрозы поўнамаштабнага нападзення з іх боку. У іх саміх вялікія праблемы з мабілізацыяй».

На пытанне пра магчымы вывад некаторых амерыканскіх сіл з Польшчы, генерал адзначыў, што амерыканцы на дадзены момант вядуць ацэнку сваіх войскаў. На ягоную думку, гэты працэс скончыцца з пачаткам восені, і рашэнні будуць прыняты да канца верасня. Так што, сёння цяжка сказаць, якім будзе рашэнне.

Якія рэгіёны польскай дзяржаўнай мяжы найбольш падвергнутыя небяспецы? На думку Лукоўскага, найбольш слабым пунктам з’яўляецца Сувалкскі калідор.

«Цяжка яго абараніць. Гэта праблема для альянсу. Цяжка ўвесці значныя наземныя сілы, бо там надта мала месца для працы з вялікімі тактычнымі ўзброенымі сіламі», — тлумачыць генерал.

Ён таксама звярнуў увагу на брэсцкі кірунак. Паводле ягоных слоў, з гэтага кірунку вайны вяліся на працягу сотняў гадоў.

А калі б Расія спрабавала прарвацца ў рэгіёне Калінінграду не праз Сувалкскі калідор, а праз тэрыторыю Літвы?

«Безумоўна, расіяне могуць выкарыстоўваць гэтую тэму ў палітычным плане, сцвярджаючы, што яны не могуць развіваць спалучэнні са сваім анклавам. Гэты адрэзак адносна кароткі, і з ваеннага пункту гледжання лёгка прабіцца туды з Беларусі, таму гэта патэнцыйна канфлікты пункт».

Rzeczpospolita

нг