Беларуская Служба

Dziennik Gazeta Prawna: Застаецца адкрытым пытанне «украінскай» палітыкі прэзідэнта Караля Наўроцкага 

06.08.2025 11:21
 Караль Наўроцкі ніколі не быў прафесійным палітыкам, таму цяжка прагназаваць, ці ператворацца яго перадвыбарчыя заявы ў канкрэтныя  дзеянні.
    .     , , 6  2025 .
Прыхільніца новаабранага прэзідэнта РП К. Наўроцкага на фоне яго выявы, Варшава, 6 жніўня 2025 г. PAP/Szymon Pulcyn

Пытанне пра ўсходні вектар знешняй палітыкі прэзідэнта Караля Наўроцкага сёння, прынамсі пакуль, фактычна зводзіцца да пытання пра яго стаўленне да Украіны, — піша ў сераду, 6 жніўня, Dziennik Gazeta Prawna.

Як адзначае выданне, на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў адносіны Польшчы з Расіяй і Беларуссю застаюцца «замарожанымі», і няма падстаў чакаць хуткіх зменаў. У той жа час, калі падчас перадвыбарчай кампаніі Наўроцкі і дэманстраваў адыход ад пазіцый «Права і справядлівасці» ці Анджэя Дуды, то перадусім у палітыцы адносна Кіева.

Газета падкрэслівае, што Караль Наўроцкі ніколі не быў прафесійным палітыкам, таму цяжка прагназаваць, ці ператворацца яго перадвыбарчыя заявы ў канкрэтныя  дзеянні.

Як былы кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, Караль Наўроцкі доўгі час працаваў у кантэксце складаных адносін з Украінай. Гістарычныя спрэчкі паміж народамі застаюцца крыніцай напружання, непаразуменняў і крызісу даверу, — адзначаюць на старонках Dziennik Gazeta Prawna.

эж