Беларуская Служба

Павал Усаў: Улада зразумела, што TikTok становіцца вельмі моцным інструментам уплыву

13.08.2025 17:44
На адной з апошніх сустрэч Аляксандр Лукашэнка адпіў алей проста з бутэлькі. У TikTok брэнда «Залатая кропля» назвалі гэта «трэндам» і кінуліся паўтараць.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Улада зразумела, што TikTok становіцца вельмі моцным інструментам уплыву
Павал Усаў.

Гэта не першы падобны флэшмоб, калі дзяржслужачыя паўтараюць рухі Лукашэнкі. Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта рэверсная з’ява, звязаная з тым, што адбывалася ў 2020 годзе, калі паявіліся адмоўныя флэшмобы ў адказ на выказванні Лукашэнкі.

- Калі ён сказаў распранацца і працаваць, то на камеру гэта пачалі высмейваць. З'ява станавілася віруснай. Зараз, я думаю, ёсць пэўныя групы, якія падмацоўваюць крокі для папулярызацыі Лукашэнкі. Улада намагаецца выкарыстаць механізмы, якія выкарыстоўваліся супраць сістэмы ў 2019-2020 годзе ў адваротным кірунку. Для замацавання яго лідарскіх якасцяў, узмацнення іміджу. Такія рэчы працуюць, гэта сацыяльныя інжынерыя. Здаецца, што гэта не спантанныя акцыі, але праца «лукашэнкаўскіх троляў».

Параза ўлады ў 2020 годзе была таксама з-за таго, што ў лічбавай прасторы ўлада не прысутнічала. Улада зразумела, што TikTok становіцца вельмі моцным інструментам уплыву. Каб кантраляваць гэтую прастору, улада намагаецца запускаць свае наратывы.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле. 

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка