Беларуская Служба

Атамныя РСЗА «Паланэз» у Беларусі? Ракеты на службе прапаганды

01.09.2025 15:50
Заявы Беларусі аб адаптацыі сістэмы «Паланэз» да нетрадыцыйных боегаловак ні ў якім разе не з'яўляюцца выпадковымі або спантаннымі.
Ракетная сістэма залпавага агню «Паланэз» беларускай вытворчасціwikipedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 3.0

Беларусь ацэньвае, як найлепш павялічыць унутрыдзяржаўную вытворчасць ракет, у тым ліку вывучае магчымасць абсталявання сваіх ракетных пускавых установак «Паланэз» ядзернымі боегалоўкамі, гэта вынікае з нядаўняй заяву сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча. Як варта ацэньваць гэтую заяву?

Гэта не проста тэхнічны і выпадковы сігнал, як і ўсё, што так ці інакш звязана з ядзернай зброяй, канстатуе старонка defence24.pl.

Першая мэта такой заявы – сігналізаваць аб субʼектыўнасці ў адносінах да Захаду. Перш за ўсё, гэта тычыцца еўрапейскіх краін, якія, на думку беларускага рэжыму, могуць істэрычна рэагаваць на любую згадку аб ядзернай зброі і яе новых носьбітах у краінах, акрамя Расіі.

Заява прагучала на фоне планаваных расійска-беларускіх вайсковыя вучэнняў (з моцным палітычным падтэкстам) пад кодавай назвай «Захад-2025», якія, паводле выдання, перасталі выклікаць такую ж панічную рэакцыю на ўсходнім флангу НАТА, як раней, бо іншыя краіны пачалі больш уважліва сачыць за дэманстрацыяй сілы Расіяй і Беларуссю. Гэта, у сваю чаргу, адбываецца за кошт эфектыўнасці гэтага сродку запалохвання ў адносінах да НАТА і Захаду ў цэлым. Такім чынам, беларускі бок можа шукаць іншых элементаў, якія павялічваюць яго здольнасць нарошчваць напружанасць і страх на ўсходнім флангу НАТА.

Найлепшым рашэннем, як і ў выпадку з расійскімі ракетамі «Іскандэр», зʼяўляецца добра развітая стратэгічная камунікацыя. Перш за ўсё, варта выказаць любыя асцярогі адносна такога псіхалагічнага ціску на Польшчу і іншыя краіны.

Паводле старонкі, калі б пасыл адносна мадыфікацыі «Паланэзаў» меў выключна ваенны характар і быў накіраваны на паляпшэнне магчымасцей узброеных сіл Беларусі, кантраляваных уцечак інфармацыі можна было б пазбегнуць, прынамсі, да таго часу, пакуль ракетныя войскі не дасягнуць поўных аператыўных магчымасцей.

Сумнеўна, таксама што ўлады Крамля сёння прадбачваюць большую незалежнасць для Беларусі, асабліва падмацаваную якой-небудзь формулай, якая канкрэтна прадугледжвае зброю масавага знішчэння. Наадварот, разгортванне рэсурсаў такой зброі ў Беларусі можа аслабіць пазіцыі ўладаў у Мінску, бо за гэтым рушыла б услед інтэнсіўная дзейнасць з боку расійскіх спецслужбаў.

Таму, паводле старонкі, у кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве да такой медыйнай шуміхі з Беларусі варта ставіцца з вялікай асцярожнасцю і, прынамсі, адначасова рабіць акцэнт на пашырэнні сістэмы стрымлівання і абароны НАТА на ўсходнім флангу.

Іншы аспект справы – беларускі рэжым, робячы медыйныя заявы, якія натуральна рэзануюць у СМІ па ўсім свеце, спрабуе ўмацаваць сваю перамоўную пазіцыю, як з Расіяй, так і ЗША, асабліва адносна патэнцыйнай двухбаковай сустрэчы з Дональдам Трампам па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Нельга адмаўляць, што ў Злучаных Штатах любая згадка пра сістэмы дастаўкі ядзернай зброі прыцягвае ўвагу не толькі СМІ, але і ў першую чаргу шэрагу аналітычных цэнтраў і ўстаноў.

Усё гэта магло б даць больш тэм для абмеркавання паміж лідарамі абедзвюх краін, улічваючы велізарную розніцу ў патэнцыяле паміж Трампам і Лукашэнкам, а таксама ўлічваючы вельмі спецыфічную залежнасць беларускага боку ад Расіі.

Нельга ігнараваць таксама ўнутраных аспектаў. Гаворка ідзе пра недэмакратычную краіну, якой патрэбнае такое палітычнае і ваеннае паліва для ўмацавання міжнароднай эфектыўнасці свайго рэжыму.

Падсумоўваючы, заявы аб вывучэнні магчымасці адаптацыі сістэмы «Паланэз» да нетрадыцыйных боегаловак ні ў якім разе не зʼяўляецца выпадковым або спантанным. У той жа час не варта ўспрымаць іх, як аднавектарныя ці сканцэнтраваныя на ўсходнім флангу НАТА і такіх краінах, як Польшча.

Можна нават схіліцца да высновы, што беларусы маюць намер выкарыстоўваць іх шматвектарна, бо нішто не прыцягвае глабальнай увагі больш, чым увесь ажыятаж вакол ЗМЗ і ракетных сістэм, канстатуе старонка defence24.pl.

аз