Перад візітам Караля Наўроцкага ў ЗША ў Польшчы найбольш баяліся, што падчас першага замежнага візіту польскага прэзідэнта Трамп пачне разглядаць скарачэнне колькасці амерыканскіх войскаў у Еўропе, і што можа ахапіць скарачэннем Польшчу, - піша Ежы Гашчынскі ў каментарыі газеты Rzeczpospolita. Некалькі тыдняў таму Трамп згадаў, што разглядае скарачэнне, не называючы ніякіх краін.
Наўроцкі атрымаў важную заяву ад прэзідэнта Трампа па асноўным для Варшавы пытанні: амерыканскія салдаты застаюцца ў Польшчы.
Гашчыньскі ацэньвае, што прэзідэнт Караль Наўроцкі, хаця і пачатковец у знешняй палітыцы, дасягнуў добрых вынікаў падчас гэтага візіту. Польскі прэзідэнт на сустрэчы з Трампам падкрэсліваў маштаб польскіх выдаткаў на армію, і падкрэсліў, што амерыканская прысутнасць у Польшчы вельмі пажаданая.
«Дональд Трамп па рознаму ставіцца да сваіх замежных гасцей. А Наўроцкага ён прымаў гэтак жа, як, напрыклад, прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба - абсыпаў яго кампліментамі», - чытаем у Rzeczpospolita.
Трамп з гонарам казаў аб тым, што ён падтрымліваў Наўроцкага яшчэ перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Польшчы.
«Aдназначная падтрымка палітыка, які балатуецца на пасаду ў іншай краіне, няёмкая сітуацыя. (...) Пакуль што, аднак, ідэалагічная блізкасць Трампа і Наўроцкага дае Польшчы добрыя вынікі,» робіць выснову Ежы Гашчыньскі ў каментарыі газеты Rzeczpospolita.
яс