Беларуская Служба

Лукашэнка ў істэрыцы: узурпатар адзначыўся цэлым шэрагам скандальных заяў

03.11.2025 14:53
Ён мацерна пасылаў амерыканцаў, пагражаў «бахнуць» ракетамі па Еўропе ды запатрабаваў платы за чыстае паветра», і на канец назваў агентам беларускай разведкі сумнавядомага Рамана Пратасевіча.
Аўдыё
  • Эксперт пра скандальныя заявы Лукашэнкі
Ілюстрацыйнае фотаALEXANDER MIRIDONOV/SPUTNIK/ PAP/EPA

Пры канцы кастрычніка беларускі ўзурпатар Лукашэнка выступіў з шэрагам гучных заяў. Спачатку 28-29 кастрычніка падчас канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску дыктатар назваў «вар'яцкай афёрай з паветранымі шарамі» закрыццё мяжы Літвой,  і абвінаваціў Захад у вядзенні гібрыднай вайны супраць Беларусі і Расіі. Потым 31 кастрычніка Лукашэнка сказаў, што Пратасевіч з'яўляецца даўнім супрацоўнікам беларускай выведкі, выказаў жаданне прадаваць чыстае паветра «смярдзючай Еўропе», звінаваціў літоўцаў у тым, што гэты яны прыязджаюць у Беларусь, каб купляць цыгарэты і запускаць адсюль паветраныя зонды з кантрабандай. Больш за тое, Лукашэнка нецэнзурна паслаў ЗША, у адказ на ліст з патрабаваннем папрасіць прабачэння перад літоўцамі за шары з кантрабандай, які амерыканцы даслалі ў Мінск. Урэшце дыктатар прыгразіў «бахнуць арэшнікам» па краінах Еўропы.

Радыё «Свабода» патлумачыла заявы Лукашэнкі рэакцыяй на крызіс перамоўнага працэсу з ЗША. Рэжым у Мінску нібыта спадзяваўся выйсці на «вялікую ўгоду» з Вашынгтонам, у рамках якой Лукашэнка спыняў «міграцыйны крызіс» і вызваляў палітвязняў, а ўзамен атрымоўваў адмену санкцый. Адзін з лідараў дэмакратычнай апазіцыі Павал Латушка назваў словы Лукашэнкі нервовым абвастрэннем. Чаго больш у істэрыцы дыктатара: палітыкі ці эмоцыі, мы спыталіся ў нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.

— Гэта, безумоўна, звязана з замарожваннем «вялікай ўгоды» і тым фактам, што амерыканцы абвінавацілі яго ў правакацыях з запускам шароў і запатрабавалі выбачыцца перад літоўцамі. Лукашэнка вельмі балюча ўспрыняў гэтую просьбу. Насамрэч, шары трэба ўспрымаць як правакацыю. На маю думку, гэта сігнал з Крамля, што любыя спробы адарвацца прывядуць да сур'ёзнай рэакцыі з боку Масквы. Гэта таксама магло быць тым раздражняльным фактарам, з-за чаго Лукашэнка так эмацыйна рэагаваў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі