Беларуская Служба

ЕС заяўляе, што далейшае пашырэнне магчымае ў 2030 годзе

05.11.2025 14:42
Высока ацэньваюцца шанцы на далучэнне для Малдовы ды Украіны, адмоўную перспектывы мае Грузія.
Аўдыё
         ()         ()     -  .
Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах Кая Калас (злева) і еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння Марта Кос (справа) прадстаўляюць Пакет пашырэння на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.EPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Еўрапейскі Саюз можа пашырыцца за кошт новых краін ужо ў 2030 годзе. Кіраўнік знешняй палітыкі ЕС казала пра гэта на саміце па пашырэнні ў Брусэлі. Высока ацэньваюцца шанцы Малдовы ды Украіны, адмоўную перспектывы мае Грузія.

Кая Калас высока ацаніла прагрэс Чарнагорыі, Албаніі, Украіны і Малдовы ў рэформах, якія набліжаюць дадзеныя краіны да ЕС. Палітык раскрытыкавала Сербію за запаволенне працэсузмен і абвінаваціла Грузію ў сур'ёзным пагаршэнні стану дэмакратыі.

— Уступленне ў ЕС застаецца складаным і арыентаваным на вынікі працэсам. Уступленне новых краін да 2030 года — рэалістычная мэта. Ацэнкі для Албаніі, Малдовы, Чарнагорыі і Украіны ў асноўным станоўчыя. Затое перспектывы для Сербіі, Паўночнай Македоніі, Косава, Босніі і Герцагавіны і Турцыі неадназначныя. Для Грузіі яны адмоўныя.

Кая Калас дадала, што Грузія застаецца краінай-кандыдатам толькі намінальна, цяперашні ўрад пазбаўляе краіну рэальнага шансу на ўступлення ў ЕС. Камісар па пытаннях пашырэння Марта Кос таксама выказала мноства крытыкі ў адрас урада ў Тбілісі.

— Грузінскія кіраўнікі не вядуць сваіх грамадзян у ЕС, яны іх адтуль выводзяць. Калі вы хочаце сур'ёзна ставіцца да еўрапейскай супольнасці, вы павінны прыслухацца да грамадзян і перастаць саджаць у турму лідараў апазіцыі, журналістаў і людзей, якія думаюць інакш, чым вы. Тады мы зможам пачаць гаварыць.

У якасці прыкладу для Грузіі Марта Кос назвала Чарнагорыю. Гэтая балканская краіна з насельніцтвам меншы чым 600 тысяч чалавек — прасунулася найдалей на шляху да сяброўства ў ЕС сярод усіх краін-кандыдатаў.

Украінскае кіраўніцтва хацела бы, каб краіна далучылася да ЕС да 2030 года. пра гэта казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які дыстанцыйна ўдзельнічаў у брусэльскім саміце.

— Для нас гэта вельмі важна і сімвалічна. Гэта сігнал пра тое, што ў нас застаецца падтрымка.

У сваім выступе на саміце Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, заявіўшы, што блакаванне ўступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз спрыяе Пуціну. У сваю чаргу Еўрапейская камісія апублікавала справаздачу аб прагрэсе Кіева на шляху да членства ў ЕС, у якой высока ацаніла прагрэс Кіева у рэформах.

Адным з самых высока ацэненых кандыдатаў на сяброўства ў ЕС стала Малдова. Гэта вынікае з апошняй справаздачы Еўрапейскай камісіі. Падчас саміту па пашырэнні ў Брусэлі прэзідэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што нягледзячы на складаную палітычную сітуацыю ў краіне, рэформы не спыняюцца.

— Мы выйгралі бітву на трох папярэдніх выбарах. Аднак гэта не азначае, што Расія пакіне Малдову ў супакоі. Калі мы хочам большай бяспекі ў рэгіёне, большай бяспекі для Еўропы, а таксама для Украіны, мы павінны не губляць час ды ўмацоўваць дэмакратыю ў нашай краіне.

У апошнія месяцы ўлады Малдовы пачалі заяўляць пра сваё жаданне завяршыць перамовы аб далучэнні да 2028 года. Рэалістычнасць гэтага сцэнару шмат у чым будзе залежыць ад волі чальцоў Еўрасаюза.

Юры Ліхтаровіч