Падзеі апошніх гадоў замацавалі ўспрыманне беларускага рэжыму як устойлівай аўтакратыі – як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, зазначылі даследчыкі. Аднак унутры Беларусі, грамадства бачаць уладу больш складана: як апекуна-міратворца і агрэсара-прыгнятальніка. Пры чым з часам усё больш беларусаў сталі глядзець на рэжым як на гаранта стабільнасці. Гэты вобраз размываецца цяперашнім абвастрэннем эканамічных праблем.
Аналітычная ініцыятыва Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) правяло анлайн-апытанне з удзелам 512 чалавек і параўнала атрыманыя вынікі з іншымі даследаваннямі. У пятніцу 21 лістапада былі прадстаўленыя высновы даследавання «Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?» Сустрэчы мадэраваў журналіст Юры Дракахруст.
— Як сёння беларускі рэжым успрымаюць грамадзяне Беларусі, і як мяняўся гэты вобраз. Адказы грунтаваліся на выніках адмысловага апытання, якое правяў Генадзь са сваімі калегамі, а таксама на выніках іншых даследаванняў. Дадзеныя былі прааналізаваныя пры дапамозе канцэпцыі калектыўнай траўмы.
Гэта спроба зразумець дынаміку ўспрыняцца беларускай улады грамадствам, распавёў старшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў.
— Даследаванняў беларускага рэжыму існуе даволі шмат. Але яны пераважна паліталагічныя, якія апісваюць рэжым як персаналісцкую дзяржаву, султанізм і тд. Нам падалося, што такая паліталагічная тэрміналогія не заўсёды дазваляе зразумець дынаміку ўспрымання рэжыму менавіта грамадствам, то бок таго, як людзі ўспрымаюць беларускай уладу, які вобраз беларускай рэжыму ў вачах саміх беларусы. Гэта варожы прыгнятальнік, альбо эфектыўны апякун.
Тэарэтычнай падставай даследавання стала канцэпцыя «калектыўнай траўмы», зазначыў даследчык.
— Лічбы, які мы атрымлівалі, мы намагаліся асэнсаваць праз рамку trauma studies. Цяпер гэта даволі вядомы падыход, які выкарыстоўваецца пры вывучэнні палітычных рэжымаў і механізмаў іх легітымацыі. Асноўная ідэя ў тым, што маштабны калектыўны досвед траўмы не аўтаматычна прыводзіць до з'яўлення калектыўнай траўмы. Апошняя ўзнікае толькі пасля таго, як яна асэнсаваная як такая, і як траўматычны досвед ўпісана ў сістэму, дзе вызначаецца, хто ахвяра, а хто агрэсар, хто крыніца траўмы.
Першы досвед калектыўнай траўмы ў сучасным беларускім грамадстве быў распад СССР і хаос пачатку 1990-х гадоў.
— Той час Лукашэнка выкарыстаў, каб прапанаваць беларускаму грамадству пэўны траўматычны кансэнсус. Адмову ад рызыкі і палітычных свабод на карысць бяспекі і стабільнасці. Як кажуць адмыслоўцы, гэта адзін з варыянтаў менеджменту калектыўнай траўмы, такі аўтарытарны патэрналісцкі варыянт. Гэты варыянт доўгі час збольшага задавальняў беларускай грамадства.
2020 год стаў момантам пералому: рэжым адмовіўся ад ролі апекуна, а грамадства адрынула ролю ахвяры.
— З часам паміж дзяржавай і грамадствам пачынала нарастаць дыстанцыя, якая паступова змяняла ролі рэжыму, і грамадства. Рэжым паступова пачынаў адмаўляцца ад поўнавартаснага апякунства, маўляў вы давайце самі. Грамадства крок за крокам казала: ок, мы будзем самі, у межаў бізнесу да грамадскай самаарганізацыі, і тым самым адыходзіла ад пазіцыі ахвяры.
Цяпер у беларускім грамадстве замацаваліся 2 вобразы: рэжым-прыгнятальнік ды аўтарытарны «апякун».
— У грамадстве замацаваліся два супрацьлеглыя вобразы рэжыму. Рыжым як агрэсар і прыгнятальнік, як і сіла і гвалтам падпарадкоўвае грамадства з аднаго боку, а з другога боку як апякун, які ўсё ж ратуе краіну ад хаосу ды пагроз. У 2021 годзе першы вобраз выбірала прыблізна палова беларускаў. Другі вобраз на той час быў блізкі чвэрці беларускіх грамадзян.
У 2022 годзе ўспрыняццё рэжыму крыху змянілася, стала менш вобраза прыгнятальніка ды больш гаранта стабільнасці.
— Той год вельмі моцна паўплываў на ранейшы парытэт вобразаў, таму што беларускія войскі не ўзялі ўдзел у вайне, расійскія войскі з Беларусі выйшлі, эканамічнага краху не адбылося. У выніку, узмацніўся той стары традыцыйны складнік гаранта стабільнасці.
Разам з тым у апошнія гады гэты вобраз міратворца пачаў размывацца абвастрэннем эканамічных праблем.
— Ваенны фактар пачынае па крысе губляць сваю вастрэнню для Беларусу. Мы бачым у даследаваннях, што вастрэння пагрозы вайны зніжаецца. Першыя тры месцы займаюць эканамічныя пытанні. Нізкі заробкі, рост цэн, маленькія пенсіі.
Цяпер беларусы чакаць ад дзяржавы – забеспячэння правоў і свабод грамадзян ды даць магчымасць зарабляць.
Юры Ліхтаровіч