Беларуская Служба

У Расіі працягваецца ідэалагічная апрацоўка моладзі

01.12.2025 16:21
Услед за «адзінымі падручнікам гісторыі» дзяржава рыхтуе новыя падручнікі грамадазнаўства.
Аўдыё
  • Эксперт: у расійскую школу вяртаецца адзіная ідэалогія
Ілюстрацыйнае фота EPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

 Палітычным куратарам абодвух курсаў выступае сумнавядомы памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. Крэмль не можа спыніць прапаганду ды спробу выхавання моладзі на аўтарытарнай ідэалогіі, перакананы палітолаг Павал Усаў.

У Расіі ўводзяцца змены ў школьныя курсы па гісторыі ды грамадазнаўству. Іх выкладанне будзе весціся на падставе «адзіных падручнікаў» для 10–11 класаў.  Кніга гісторыі Расіі ўжо выдадзена, цяпер рыхтуецца па грамадазнаўству. Расійскія эксперты назвалі гэтыя публікацыі лабараторыя аўтарытарызму, каб паслядоўна прывучае школьніка глядзець на мінулае вачыма вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.

У кнігах прасоўваецца ідэя барацьбы са знешнімі і ўнутранымі ворагамі, грамадзянскай каштоўнасцю называецца служба дзяржаве ды ўдзячнасць кіраўніцтву. Крытыкуюцца савецкае грамадства за падатлівасць на вобразы заходняга жыцця. Больш падрабязна ацаніць гэтыя падручнік ды ідэалагічны курс гаспадароў Крамля мы папрасілі палітолага Паўла Усава.

— У Расіі цяпер няма сапраўднай гуманітарнай навукі. Мы маем дачыненне з прапагандай як у распаўсюджванні сфальсіфікаваных гістарычных поглядаў у падручніку для старэйшай школы, так і ў новых грамадазнаўчых ініцыятывах. Усё гэта ўпісваецца ў стратэгію Крамля не вучыць маладое пакаленне крытычнаму мысленню, аб’ектыўнаму разуменню таго, што адбываецца ў краіне. Расійскі таталітарызм вызначаецца не толькі абмежаванню палітычнай і сацыяльнай актыўнасці, але падпарадкаваннем навукі ды адукацыі выключна інтарэсам улады.

Слухайце размову ў аудыёфайле

Размаўляў 


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі