Украінскі галава пачаў свой візіт з сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Каралям Наўроцкім. Зяленскі папрасіў у Польшчы падтрымкі ў пытанні перадачы расійскіх актываў. Караль Наўроцкі падкрэсліў, што ў агульных інтарэсах Еўропы, Польшчы і Украіны — скончыць вайну справядлівым.
Размовы прэзідэнтаў прайшлі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Перамовы тычыліся бяспекі, эканомікі ды гістарычнага мінулага.
Пасля сустрэчы Караль Наўроцкі заявіў, што візіт Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву — гэта добрая навіна для Цэнтрайльнай Еўропы.
— Сённяшні візіт – гэта добрая інфармацыя для Польшчы, для Варшавы і Кіева і для ўсяго нашага рэгіёну. Адначасова – гэта кепская навіна для Масквы і Расійскай Федэрацыіі. Гэта доказ таго, што ў стратэгічных пытаннях і справах бяспекі захоўваецца супрацоўніцтва паміж Польшчай ды Украінай. Краіны нашага рэгіёну, якія шануюць дэмакратыныя каштоўнасці, надалей разам.
У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны заявіў, што яго візіт у Варшаву адкрывае новую главу ў польска-ўкраінскіх адносінах. Пасля сустрэчы з Каралем Наўроцкім Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі падкрэсліў, што перамовы былі пазітыўнымі.
— Я шчыра спадзяюся, што гэты візіт адкрые новую, важную главу ў нашых адносінах, у адносінах паміж Украінай і Польшчай. Не толькі як суседзяў, але і паміж двума еўрапейскімі ўтварэннямі, без якіх не будзе свабоды ў нашай частцы Еўропы, бо не будзе бяспекі».
Украінскі лідар таксама запрасіў польскага прэзідэнта ў Кіеў і падзякаваў палякам за прыняцце ваенных бежанцаў з Украіны.
Пры гэтым Караль Наўроцкі паведаміў, што перадаў прэзідэнту Зяленскаму «ўражанні палякаў» пра тое, што польская дапамога Украіне не была там ацэненая належным чынам. Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Павел Яблонскі нагадаў, што ў Польшчы даўно чакаюць выразнай дэкларацыі ад Кіева па пытанні разблакіроўкі эксгумацыі ахвяр Валынскай разні.
— Гэтыя чаканні былі агучаныя прэзідэнтам Наўроцкім. У дадзеным пытанні большасць польскіх палітычных сіл мае падобнае стаўленне. Мы ўвесь час дапамагаем Украіне ў яе змаганні з расійскім агрэсарам. Заахвочваем іншыя еўрапейскія краіны далучацца. Аднак, гэта не азначае, што ў нашых двухбаковых стасунках няма пытанняў і праблем да вырашэння.
У справе эксгумацыі ахвяр Валынскай разні Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок гатовы задаволіць чаканні Польшчы па паскарэнні працы ў гэтым пытанні.
З прэзідэнцкага палаца Уладзімір Зяленскі паехаў ў Сейм, дзе сустрэўся з Маршалкам Уладзімірам Чажастым і са спікерам Сенату Малгажатай Кідава-Блоньскай, якая зазначыла, што бяспечная Украіна — гэта бяспечная Польшча.
— Нам важна ведаць, што адбываецца ва Украіне, таксама для нас важнае пытанне – палякі, якія жывуць ва Украіне, змагаюцца за Украіну. Яшчэ для нас важная тэма – гэта выкраданне ўкраінскіх дзяцей ды вываз іх у Расію. Разам з Канадай мы зааангажаваныя ў актыўнасць па вяртанні дзяцей ва Украіну.
Робэрт Крапіўніцкі з партыі «Грамадзянская кааліцыя» лічыць выдатным той факт, што ўкраінскі прэзідэнт меў магчымасць пагаварыць з большасцю прадстаўнікоў польскай палітычнай сцэны.
— Нам важна паказваць, што мы падтрымліваем украінскі народ, падтрымліваем справядлівы мір для Украіны. У адвротным выпадку расійскія танкі могуць з'явіцца на нашай мяжы. Мы мусім рабіць усё, каб Украіна вытрымала і баранілася як мага далей да моманту перамір'я.
Дэпутат Анджэй Шэйна з «Левых сіл» падкрэсліў, што для Варшавы важна абмеркаванне ролі Польшчы ў аднаўленні Украіны пасля завяршэння вайны.
— Ідзецца на пра паразуменне паміж нашымі народамі, захаванне гістраычнай праўды, а таксама ўмовы міру ва Украіны, каб ён гарантаваў мір не толькі для Украіны, але і для Польшчы да Еўропы. Для нам прымальны міжнародны парадак, дзе межы не змяняюцца сілай.
Падчас сённяшняга візіту бакі абмяркоўвалі таксама пытанне перадачы Украіне польскіх знішчальнікаў МІГ-29 і самалётаў Су-22. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у Варшаве, што гэта дазволіць украінскай арміі больш эфектыўна змагацца з расійскімі захопнікамі.
Юры Ліхтаровіч