Беларуская Служба

Пераемнік ці канкурэнт? Уладзімір Зяленскі прызначыў Буданава кіраўніком Офіса прэзідэнта

05.01.2026 15:23
Палітолаг Павал Усаў мяркуе, што новыя асобы – маладыя ды праукраінскія – могуць узмацніць працэс дэмакратызацыі Ўкраіны.
Аўдыё
  • Каментар эксперта пра змены ва украінскай уладзе
Былы начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл БуданаўUKRINFORM Dostawca PAP/UKRINFORM

Ва Украіне адбываюцца перастаноўкі ва ўладзе. Гучаць галасы, што гэта спроба Зяленскага падрыхтавацца да намаганняў Дональда Трампа па  завяршэнні вайны ва Украіне. Так нібыта украінскі прэзідэнт аслабляе магчымых канкурэнтаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Палітолаг Павал Усаў мяркуе, што новыя асобы – маладыя ды праукраінскія – могуць узмацніць працэс дэмакратызацыі Ўкраіны.

Украінскі прэзідэнт правёў на мінулым тыдні маштабныя кадравыя перастаноўкі ва ўладзе. Кіраўніком свайго офіса Зяленскі прызначыў Кірыла Буданава, які раней кіраваў Галоўным упраўленнем разведкі. На пасаду міністра абароны прапанаваны міністр лічбавай трансфармацыі і віцэ-прэм'ер Міхаіл Фёдараў, а Дзяніс Шмыгаль, які займаў гэтую пасаду, прызначаны міністрам энергетыкі і першым віцэ-прэм'ерам.

Ва Украіне прагучала меркаванне, што за прызначэннем Буданава стаіць жаданне пазбавіцца да канкурэнта. «Калі хтосьці набірае высокую папулярнасць на сваёй пасадзе, Зяленскі здымае гэтага чалавека», заявіў народны дэпутат ад фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» Косць Ганчарэнка.

З гэтым бачаннем не пагаджаецца палітолаг Павал Усаў. Буданаў – гэта шанец на абмежаванне карупцыі ды перамены ва Украіне. Лепшых кадраў на сёння няма, перакананы эксперт.

— Гэта украінская маладое пакаленне ў палітыцы. Гэта амбітныя людзі, з пазітыўным мысленнем. Шчыра кажучы, іншых людзей, якія маюць поспехі ды вынікі, зараз у палітычных вярхах ва Украіне няма. Я лічу – гэта пазітыўны крок. Іншай магчымасці змены эліты на людзе не звязаных з Масквой ва Украіне няма.

Слухайце размову ў аудыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі