Беларуская Служба

Ці ЗША адмовіліся ад удару па Іране?

15.01.2026 13:45
Дональд Трамп хоча, каб магчымы напад на Іран прывёў да краху рэжым у Тэгеране, але ягоныя дарадцы гарантыя такога выніку не даюць.
Марш салідарнасці з ІранамPAP/EPA/Dingena Mol

Пасля заявы прэзідэнта Дональда Трампа аб спыненні выканання смяротных прысудаў у дачыненні да іранскіх пратэстоўцаў, падрыхтоўка да амерыканскага ўдару па Іране, была спыненая, паведаміла газета New York Timesякую цытуе агенцтва PAP. Паводле выдання, дарадцы не далі Дональду Трампу гарантый, што ўдар прывядзе да канчатковага падзення рэжыму ў Тэгеране.

Паводле газеты, якая спасылаецца на амерыканскіх чыноўнікаў, пасля заявы прэзідэнта, Пентагон быў гатовы вырашыць аб вяртанні войскаў на базу аль-Удэйд у Катары, якая была часткова эвакуявана з-за магчымасці іранскага контрудару.

Аналагічным чынам, паводле выдання, была прыпынена падрыхтоўка бамбардзіроўшчыкаў у Злучаных Штатах Амерыкі, якія былі прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці да магчымай другой хвалі ўдараў.

Паводле ацэнак каментатараў, нават калі Дональд Трамп сапраўды вырашыць правесці ўдар па Іране, то цяпер гэта магчымае, як мінімум, праз некалькі дзён.

Паведамляецца, што Пентагон прадставіў прэзідэнту шэраг варыянтаў, у тым ліку ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана, ракетных устаноўках і кібератакі супраць іранскага апарата бяспекі. Аднак цяпер магчымасці ЗША больш абмежаваныя, чым падчас чэрвеньскай вайны з Іранам, паколькі значная частка амерыканскіх караблёў і самалётаў была перабазаваная ў рэгіён Карыбскага мора.

Дарадцы не далі прэзідэнту дастатковых гарантый

Паводле тэлеканалу NewsNation, хоць на Блізкі Усход была накіраваная, размешчаная ў Ціхім акіяне ўдарная група авіяносца Абрагам Лінцольн (USS Abraham Lincoln),то згаданая дыслакацыя сілаў зойме каля тыдня.

Пра ваганні Дональда Трампа адносна выкарыстання ваеннай сілы супраць Ірана ў сераду паведаміў таксама тэлеканал NBC News. Паводле ягоных крыніцаў, Трамп хацеў, каб любы напад быў рашучым і прывёў да краху рэжыму ў Тэгеране, але дарадцы прэзідэнта не змаглі запэўніць яго, што Ісламская Рэспубліка разваліцца ў выпадку нападу.

Яшчэ адной прычынай для занепакоенасці з’яўляецца абмежаванасць сіл у рэгіёне, якая не гарантуе амерыканскім войскам на Блізкім Усходзе належнай абароны ад іранскіх дзеянняў у адказ.

«Такая дынаміка можа прывесці да таго, што Дональд Трамп ухваліць больш абмежаваны ваенны наступ ЗША ў Іране, прынамсі спачатку, пакідаючы пры гэтым магчымасць эскалацыі», – паведамляе NBC са спасылкай на ацэнку чыноўнікаў з адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Нечаканая змена рыторыкі амерыканскага прэзідэнта

Нагадваем, у аўторак Дональд Трамп заклікаў іранцаў працягваць пратэсты і паабяцаў ім неадкладную дапамогу. Між тым, у сераду ён даў зразумець, што ён задаволены заявай іранскага рэжыму аб адмене пакарання смерцю пратэстоўцаў. Ён таксама паўтарыў аргументы ўладаў у Тэгеране, што, быццам бы, іранскія сілы бяспекі абараняюцца ад агнястрэльных нападаў пратэстоўцаў.

Амерыканскі прэзідэнт таксама паставіў пад сумнеў, ці зможа сын зрынутага шаха Ірана Рэза Пехлеві, які называе сябе лідарам апазіцыі, атрымаць падтрымку, неабходную для пераняцця ўлады ў краіне.

«Я не ведаю, ці прыме яго краіна яго кіраўніцтва, але калі так, я не буду супраць», – заявіў Дональд Трамп агенцтву Reuters. На пытанне, ці ўпадзе рэжым у Тэгеране, амерыканскі прэзідэнт адказаў, што ўпасці можа любы рэжым. «Упадзе ён ці не, гэта будзе цікавы час», – сказаў Дональд Трамп.

PAP/аз

Трамп да іранцаў: Захоплівайце дзяржаўныя ўстановы. Дапамога ўжо ў дарозе 

14.01.2026 08:17
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што скасаваў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі.

Рэза Пехлеві: Прэзідэнт Трамп даў іранцам надзею

14.01.2026 16:11
Паводле звестак праваабарончай арганізацыі HRANA, за 17 дзён пратэстаў у Іране загінулі 2571 чалавек.