У 1932—1933 гг. савецкая ўлада наўмыста арганізавала ва Украіне масавы голад, дзеля вывазу збожжа ў Расію і далейшага яго экспарту за мяжу. Гэтыя дзеянні прывялі да шматмільённых людскіх страт, асабліва на вёсцы на тэрыторыі Украінскай ССР. Паводле падлікаў украінскіх гісторыкаў памерла ад 3 да 10 мільёнаў чалавек. Гэты сталінскі тэрор атрымаў ва Украіне назву Галадамора.
Цяпер, сто гадоў пасля тых падзей, Крэмль зноў ажыццяўляе палітыку мэтанакіраванага гвалту супраць мірнага насельніцтва ва Украіне. Расія напала на Украіну ды вядзе бамбардаванні мірных гарадоў ды энергетычнай інфраструктуры, каб пазбавіць украінцаў цяпла і святла, як сто гадоў таму Сталін пазбаўляў іх продкаў хлеба.
Пра тое, як Пуцін ды яго паплечнікі вяртаюць метады сталінскай эпохі, мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.
— Расія адмыслова стварыла ўмовы цяпер для гуманітарнай катастрофы ва Украіне. З улікам гэтая дзеянні Крамля можна параўнаць з палітыкай Сталіна. Цяперашні Халадамор і тагачасны Гадаламор – гэта вынікі палітыкі крамлёўскага кіраўніцтва па вынішчэнні Украіны. Тады гэта быда каніравана на вынішчэнне ўкраінскага сялянства за супраціў калектывізацыі, што ў выніку прывяло да смерці мільёнаў чалавек. Сёння таксама гэтая вайна ёсць праявай палітыкі вынішчэння ўкраінскай дзяржавы. У звязку з тым, што ўкраінскі народ супраціўляецца ды наносіць агрэсару сур’ёзныя страты, Крэмль у адказ вядзе тайтальную вайну супраць мірнага грамадства. Адсюль заклікі прапагандыстаў наўпрост да вынішчэння украінцаў, адсюль Буча ды іншыя знішчаныя цалкам гарады. Па сутнасці гэта паказчык палітыкі Пуціна па вынішчэнні менавіта народа Украіны.
Слухайце размову ў аудыёфайле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч