Беларуская Служба

Палякі не ўспрымаюць магчымасці карыстацца вайной як інструментам дасягнення важных стратэгічных мэтаў

09.03.2026 15:12
Палякі — адважны народ, яны перамаглі ў шматлікіх бітвах, але даўно не вялі пераможнай вайны.
 . .
Польскія салдаты. Ілюстрацыя.Фота: X/@Zelazna_Dywizja/St. kpr. Sławomir Kozioł

—У выданні Rzeczpospolita тэкст каментатара Марэка Ціхоцкага (Marek A. Cichocki) пры нагодзе дыскусіі над праграмай набыцця ўзбраенняў (SAFE). Аўтар піша між іншым, што многія палякі ўсё яшчэ жывуць у ілюзіі вялікай арміі, якая будзе ў стане абараніць краіну ў выпадку вайны без ўцягвання ў барацьбу ўсяго грамадства.

Ёсць яшчэ адно пытанне, значна больш складанае — ці палякі агулам разумеюць вайну? Польскае грамадства за апошнія 300 гадоў перамагло толькі ў адзіночных бітвах, а падчас войнаў Польшча была як правіла толькі тэатрам ваенных дзеянняў, палякі — ахвярамі, а не пераможцамі.

Таму палякі не могуць прыняць нават думкі пра тое, што народ можа карыстацца вайной як інструментам дасягнення важных стратэгічных мэтаў. Напрыклад, такім чынам сфармаваць тэатр канфлікту, каб ён быў больш карысны і бяспечны, а таксама падрыхтаваць апераджальныя ўдары дзеля адпужвання патэнцыйнага агрэсара.

Аўтар адзначае, што палякі — адважны народ, яны перамаглі ў шматлікіх бітвах, але даўно не вялі пераможнай вайны. Гісторыя перамог у войнах для Польшчы закончылася ў канцы 17-га стагоддзя (выключэнне – вайна з бальшавікамі ў 1919-1920 гг.)

 — Калі мы разважаем цяпер пра войска, ваенныя пагрозы, адпужванне, а нават пра ўласнае ўзбраенне, мы павінны зразумець, які ў нас зыходны пункт, паколькі сапраўдны тэст на ўстойлівасць дзяржавы яшчэ перад намі, — падсумоўвае Ціхоцкі.

нг