Беларуская Служба

У Расіі заканчваюцца грошы на вайну

30.03.2026 20:15
Пуцін запатрабаваў ад расійскіх алігархаў пачаць фінансаваць вайну з Украінай.
Аўдыё
  • Эксперт пра патрабаванні грошай ад алігархаў на вайну
Прэзідэнт Расіі Пуцін на з'ездзе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў у МасквеREUTERS

Крэмль пачынаюць усё больш крытыкаваць за неэфектыўнасць арміі, у тым ліку так званыя патрыёты. Унутры краіны расце грамадская незадаволенасць вайной. У гэтых умовах Пуцін запатрабаваў ад расійскіх алігархаў пачаць фінансаваць вайну з Украінай. Гэта робіцца, каб яшчэ больш прывязаць эліту да Крамля, перакананы палітолаг Павал Усаў.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў на днях заявіў, што на з'ездзе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў у рамках сустрэчы з Пуціным прагучала ідэя, што фінансаваць вайну ва Украіне будзе буйны бізнес. Гэтым Крэмль пацвердзіў інфармацыю выданняў The Bell і Financial Times, якія паведамілі, што такое рашэнне абвясціў сам Пуцін, аргументуючы паборы неабходнасцю ваяваць «да выхаду на межаў Данбасу».

Падтрымку выказалі прынамсі двое мільярдэраў, адзначае FT. Паводле дадзеных газеты, адзін з іх – Алег Дзерыпаска, а другі – Сулейман Керымаў. Паводле інфармацыі журналістаў, алігархі прапанавалі ўнесці 100 мільярдаў рублёў.

Пры гэтым, упершыню з пачатку вайны, крытыкаваць Пуціна пачалі патрыёты і Зэт-ваенкоры. Магчыма паўтарэнне сцэнару Прыгожы, зазначае палітолаг Павал Усаў.

— Змяніўся характар вайны. Украіна змагла нанесці эфектыўны ўдары па расіскіх партах і нафтавых тэрміналах у Прыморску ды Усць-Лугу. Гэта асноўныя парты, праз які ідзе экспарт расіскай нафты ў трэція краіны. Гэта моцны ўдар для Крамля, бо расійскія сістэмы СПА не прадэманстравалі сваю эфектыўнасць. Больш таго, Украіна пачала наносіць удары углыб Расіі. З’явіліся галасы, што Расія не проста не выйграе вайну, а пачынае яе прайграваць. Па Расіі наносяцца ўдары, якія нішчаць вайсковую ды прамысловую інфраструктуру, якая неабходна для вайны.

Расійскія зэт-блогеры нават пачалі дамагацца ад Крамля завяршэння вайны, зазначае эксперт

— Вайскоўцы ды зэт-блогеры пачалі гаварыць, што трэба спыняць вайну на ўмовах статус-кво, таму што далей сітуацыя будзе выглядаць для Расіі значна больш праблематычна, каб выстаўляць умовы. На гэтым фоне Крэмль зрабіў шэраг непапулярных крокаў: адключэнне Інтэрнэту, забой быдла ў Сібіры. Расце незадаволенасць, у тым ліку сярод вайскоўцаў. Магчыма нават паўтарэнне сцэнара Прыгожына з 2023-года. Таму цяпер Пуцін вырашыў пайсці на меры па ўзмацненні ціску на алігархаў, ён вырашыў замазаць іх у крыві, дамагаючыся фінансавання вайсковай аперацыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі