Беларуская Служба

«Як толькі спыніцца вайна, то пачнецца працэс распаду РФ»

04.04.2026 11:12
Павал Усаў і Аксана Колб дыскутуюць пра перспектывы перамоваў паміж Вільняй і Мінскам, а таксама пра перспектвы міру ва Украіне. 
Аўдыё
  • «Як толькі спыніцца вайна, то пачнецца працэс распаду РФ»
 ,  ,
Павал Усаў, Аксана Колб, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

Велікоднага перамір’я ва Украіне не будзе, Пуцін нават не робіць ужо выгляду, што гатовы да міру. У сераду Дзмітры Пяскоў заявіў, што Зяленскі павінен прыняць рашэнне аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з Данбасу, што прывяло б да заканчэння вайны.

Выказваючыся з гэтай нагоды Уладзімір Зяленскі адзначыў, што вывад украінскіх войскаў з Данбаса азначаў бы здачу гэтых зямель без бою. На яго думку, Расія не спыніцца і будзе рухацца наперад.

Сітуацыя на Блізкім усходзе ўскладніла і вядзенне мірных перамоваў з Украінай.

Публіцыстка, былая рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб кажа, што Пуцін не зацікаўлены ў заканчэнні вайны, бо трэба будзе адказваць на пытанні свайго атачэння за тое, што адбываецца ў Расіі.

— На вайну можна спісаць усё. Калі вайна спыніцца, то давядзецца адказваць на зусім іншыя пытанні. Нешта вырашаць з эканомікай. Вырашаць пытанні з крымінальнікамі, якія вярнуцца з фронту, якія зараз ужо робяць невядома што. У прынцыпе, узнікае столькі пытанняў, што мір яму не патрэбны. Чым далей, тым больш уся краіна зацягваецца ў вайну. Мне здаецца, як толькі спыніцца вайна, то пачнецца працэс распаду РФ, як дзяржаўнага ўтварэння.

Нягледзячы на тое, што Пуцін атрымлівае выгаду ад вайны ў Іране, і што ўвага свету скіравана на Блізкі Усход, сітуацыя на фронце ў кепскі бок для Украіны на фронце не змяняецца, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

— Ідзе гаворка пра тое, што Расія рыхтуе вясенне-летні наступ, але на сённяшні момант тэхнікай і жывой сілай прарваць абарону немагчыма з улікам той колькасці дронаў, якія выкарыстоўваюцца на франтавой паласе. Любы наступ заканчваецца сур’ёзнымі стратамі як з боку Украіны, так і з боку Расіі. Ідзе пазіцыйная вайна дронаў. Тым не менш мы назіраем пералом у атаках Украіны па тэрыторыі Расіі. Напрыклад, удар па Уфе за тысячу кіламетраў ад мяжы з Украінай. Палітычная і псіхалагічная перавага на сёння на баку Украіны.

Каментатар падкрэслівае, што ў Расіі грамадская думка рыхтуецца да таго, што нейкая формула спынення агню магчымая. Пуціну прыйдзецца знайсці формулу, якая адпавядае ідэалогіі перамогі.

Поўная размова — у далучаным гукавым файле. 

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка