Палітолаг Павал Усаў звяртае ўвагу на палітычны складнік, якія ў абмене вязнямі адзін з самых галоўных, паколькі тэма Пачобута апошнімі гадамі была ключавой у адносінах Мінска і Варшавы.
— Гэта была адна з галоўных умоваў зрухаў у адносінах. Другой умовай была сітуацыя на мяжы. Калі прасачыць, то вызваленне супала з нулявым перасячэннем мяжы мігрантамі. Думаю, гэта прывядзе да аднаўленне дыпламатычных адносін, магчыма, узнаўлення працы амбасадараў, выпраўленне візавай палітыкі. Акрамя таго, Мінск даўно прапануе аднавіць чыгуначныя спалучэнні. Абодва гэтыя моманты будуць успрымацца Мінскам як прызнанне статуса-кво, як прызнанне таго, што Лукашэнка пратрымаўся ва ўладзе і нічога не застаецца, як рабіць палітыку з існуючым у Беларусі рэжымам. Для Лукашэнкі гэтага дастаткова, для яго гэта ідэалагічная і палітычная перамогі.
Публіцыстка Аксана Колб упэўнена, што казаць пра наступствы рана, бо ў любы момант нешта можа памяняцца.
— Сёння дамовіліся пра адно, заўтра пра іншае. Чакаць, што будзе тэндэнцыя на палітычнае прызнанне Лукашэнкі, на эканамічныя паслабленні я пакуль не стала б. Пакуль польскі бок пераканаўча цвёрды ў гэтым пытанні. На што спадзяецца рэжым? Шмат на што, асабліва цяпер, калі няма спадзявання атрымаць сілкаванне з Расіі. Усё ж трэба крыху пачакаць, каб паглядзець, якія будуць тэндэнцыі.
У далучаным гукавым файле слухайце поўную размову, у тым ліку меркаванне экспертаў пра ролю Масквы ў абмене вязнямі.
ав