Беларуская Служба

МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў. А што са спартсменамі, якія вымушана з'ехалі?

16.05.2026 07:37
МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў і зборныя на міжнародныя турніры.
Аўдыё
  • МАК рэкамендаваў вярнуць беларускіх спартсменаў. А што са спартсменамі, якія вымушана з'ехалі
 ,  ,
Павал Усаў, Аксана Колб, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

Як адзначаецца на сайце арганізацыі, МАК фактычна адмяніў свае рэкамендацыі ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года, на падставе якіх беларускія атлеты і каманды былі адхілены ад міжнароднага спорту або дапускаліся толькі ў абмежаваным нейтральным статусе. Новая пазіцыя МАК стала сігналам для міжнародных федэрацый адносна далейшага змякчэння абмежаванняў для беларускага спорту.

— Гэта няправільнае рашэнне, бо спорт ніколі не быў па-за палітыкай. Нельга забываць, што ўсе спартыўныя федэрацыі ў Беларусі ўзначальваюць сілавікі. Гэта азначае, што яны чарговы раз атрымаюць доступ да міжнародных паездак, у тым ліку да большых грошай, — гаворыць публіцыстка Аксана Колб.

Спорт — гэта спосаб аўтарытарных краін прасоўваць свае ўласныя інтарэсы. Расія і Беларусь не раз намагаліся такім чынам зламаць ізаляцыю, дадае палітолаг Павал Усаў.

— Трэба згадаць і пра падвойныя стандарты, калі Кітай ці іншыя краіны, якія з’яўляюцца аўтарытарнымі, але прымаюць у сябе алімпійскія гульні. То бок спорт даўно стаў палітыкай і сферай буйных грошай, карупцыі, прасоўвання інтарэсаў. Гэта таксама сведчыць аб тым, што пытанне Беларусі не стаіць ужо так востра. Нельга забываць пра спартсменаў, якія ў Беларусі адкрыта далучыліся да палітычных гульняў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах павінны быць дапушчаны спартсмены, якія былі вымушаныя збегчы з краіны, і якія абмежаваныя ў магчымасці ўдзелу ў спаборніцтвах.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле

Аксана Колб і Павал Усаў таксама дыскутуюць пра тое, што візіт Дональда Трампа адаб'ецца на Еўропе, а таксама пра рост нацыяналістычных настрояў у Польшчы. 


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка