Беларуская Служба

Армія ЗША змяняецца. Рыхтуецца да вайны з Кітаем

22.05.2026 13:20
Эпоха, калі армія ЗША павінна была рэагаваць у першую чаргу на тэрарыстычныя выклікі, «адназначна скончылася».
Амерыканская армія REUTERS/Heiko Becker/Zdjęcie archiwalne

ЗША рыхтуюцца да канвенцыйнай вайны з Кітаем, і перакананыя, што сама мадэрнізацыя і рэформы ў іх узброеных сілах стрымліюваць ворага, лічыць Яцэк Тарацінскі, эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў і аўтар дакладу «Рэформы і мадэрнізацыя ўзброеных сіл ЗША».

Эксперт падкрэсліў, што эпоха, калі армія ЗША павінна была рэагаваць у першую чаргу на тэрарыстычныя выклікі, «адназначна скончылася», паведамляецца на сайце TVP.Info.

— У Іраку і Афганістане мясцовыя паўваенныя групоўкі мелі свае ачагі, дзе яны замацоўваліся і задачай амерыканскіх салдат было захапіць іх у палон. Амерыканскія войскі неслі значныя страты ў такіх місіях, таму ўзброеныя сілы ЗША былі трансфармаваныя такім чынам, каб быць больш адаптаванымі да гэтага тыпу задач, — адзначыў Яцэк Тарацінскі. — Амерыканскім камандаваннем было вырашана, што няма сэнсу мець вялікія дывізіі ці карпусы, якія змагаюцца на перадавой, бо ў Афганістане тэрыторыя ваенных дзеянняў была ўся краіна, — растлумачыў аналітык OSW. Ён дадаў, што для барацьбы з тэрарыстамі фармаваліся невялікія амерыканскія падраздзяленні, надзеленыя максімальнай незалежнасцю. І гэтая мадэль выдатна спрацавала, — сказаў польскі эксперт.

Аднак гэты падыход змяніўся ў апошнія гады, адлюстроўваючы новыя пагрозы, з якімі сутыкаюцца Узброеныя сілы ЗША. Для кожнага віду ўзброеных сіл былі распрацаваныя дакументы, якія вызначаюць прыярытэты мадэрнізацыі. Гэтыя змены вызначаюць трансфармацыю, прадыктаваную патэнцыйнай вайной з Кітаем.

Яцэк Тарацінскі падкрэсліў, што ЗША не плануюць ствараць новыя падраздзяленні, а толькі рэфармаваць існыя. Ён дадаў, што, згодна з аналізамі амерыканскіх стратэгаў, паколькі зонай ваенных дзеянняў будзе Інда-Ціхаакіянскі рэгіён, вайскоўцы павінны быць гатовыя да аперацый на астравах і ў трапічных рэгіёнах.

— Армія ЗША захавае магчымасць перакідаць падраздзяленні з дывізійнага ўзроўню на брыгадны, і, калі ўдзел цэлай буйной дывізіі на перадавой не будзе патрэбны, асобныя амерыканскія баявыя групы можна будзе адпраўляць у Польшчу, краіны Балтыі, Румынію ці Паўднёвую Карэю, – сказаў Тарацінскі.

яс