Беларуская Служба

Амаль палова палякаў мяркуе, што Польшча не можа разлічваць на Трампа ў галіне бяспекі – апытанне

15.06.2026 20:55
Адваротнага меркавання прытрымліваюцца 30% удзельнікаў сацапытання.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/LUDOVIC MARIN/POOL

Амаль палова палякаў мяркуе, што Польшча не можа разлічваць на Дональда Трампа ў пытаннях бяспекі, вынікае з апытання, праведзенага сацыялагічнай лабараторыяй Opinia24 для радыёстанцыі RMF FM.

Паводле меркавання 49% рэспандэнтаў, прэзідэнт ЗША не з'яўляецца гарантам бяспекі Польшчы. З іх 30% апытання адказалі на зададзенае пытанне «хутчэй не», а 19% – «рашуча не». 30% удзельнікаў апытання лічаць, што Трамп – добры саюзнік Польшчы ў галіне бяспекі. З іх 22% адказалі «хутчэй так», а 8% – «рашуча так».

У сваю чаргу 20% рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.

З апытання таксама вынікае, што перш за ўсё мужчыны, менш адукаваныя людзі і прыхільнікі кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» выказвалі большы давер да Трампа. У той жа час як жанчыны, людзі з вышэйшай адукацыяй і прыхільнікі правацэнтрысцкай «Грамадзянскай кааліцыі» ды сацыял-дэмакратаў выказалі найменшы давер да Трампа як гаранта бяспекі Польшчы.

У маі Дональд Трамп паведаміў, што ЗША накіруюць у Польшчу дадатковы кантынгент у складзе 5 тыс. вайскоўцаў. Тады ён таксама падкрэсліў, што гэтае рашэнне было прынятае з-за яго адносін з прэзідэнтам Наўроцкім, якога ён падтрымліваў перад выбарамі 2025 года.

вс