У начы з нядзелі на панядзелак Расія правяла чарговую масіраваную атаку на ўкраінскія гарады. Надзвычай моцна пацярпеў Кіеў. Вядома, пра і пашкоджаныя жылыя дамы ва ўсіх 10 раёнах украінскай сталіцы. Каля 140 тысяч чалавек засталіся без святла. Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 25 атрымалі раненні.
Пад расійскі ўдар трапіла Нацыянальная кінастудыя ва ўкраінскай сталіцы. Паводле міністра культуры, знішчаная найстарэйшая калекцыя касцюмаў ва Украіне.
Дроны ўзарваліся таксама на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры, важнага сімвалу для праваслаўных Хрысціян. Пажар ахапіў дах Успенскага сабору.
Дарэчы, у 2022 годзе расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян заяўляла, што «мы ніколі не будзем бамбіць Кіеў», тлумачачы гэта тым, што ў горадзе знаходзіцца «іх святыня».
Сёння ў Крамля няма святынь, Расія ў чарговы раз прадэманстравала, што яе практыка вайны вельмі далёка ад рыторыкі пра «каштоўнасці». Пра важнасць Лаўры ды значэнне расійскай атакі на гэты помнік мы паразмаўлялі з нашым аглядальнікам Паўлам Усавым.
— Кіева-Пячэрская лаўра лічыцца адным з найважнейшых сімвалаў ўсходнееўрапейскага хрысціянства. Доўгія гады гэта быў асяродак духоўнасці ў праваслаўнай царкве. Меў важнае значэнне для маскоўскай царквы і для ўкраінскага праваслаўя. Гэта было месца паломніцтва.
Аднак у выніку дзейнасці Маскоўскага патрыярхату Лаўра пераўтварылася ў расійскіх цэнтр прапаганды ды шпіёнства, зазначае эксперт.
— За апошнія гады ў выніку дзейнасці Маскоўскага патрыярхату Лаўра пераўтварылася ў цэнтр расійскай прапаганды, пашырэння расійскіх уплываў ва Украіне. Гэта быў не толькі інструмент інфармацыйнай дзейнасці скіраваны супраць незалежнасці Украіну, але і прасоўвання расійскага свету і цэнтр дзейнасці расійскай выведкі.
Расійскі ўдар па Лаўры можна параўнаць з дзеяннем гітлераўцаў, якія нішчылі помнік падчас вайны, кажа эксперт.
— Для памяці ды гісторыі – гэта вялікая страта. Дарэчы, падчас вайны Кіева-Пячэрская лаўра была знішчаная гітлераўскімі акупантамі. Некаторыя помнікі з гэтага комплексу былі адноўлены толькі пасля развалу Савецкага Саюзу. Гэта паказальны падрыў і знішчэнне духоўнасці, гэта дэманстрацыя татальнай вайны, якую вядзе супраць украінскага народу пуцінская Расія. Для расіян не маюць аніякага значэння ані чалавечыя жыцці, ані гістарычныя помнікі.
На расійскі ўдар па Кіева-Пячорскай лаўры адрэагавалі кіраўнікі краін ЕС, якія параўналі гэтую расійскую атаку з бамбаваннем Нотр-Даму або Сэн-Дэні, і назвалі яе непрымальнай.
Юры Ліхтаровіч