Польскія эксперты сцвярджаюць, што ў адносінах паміж Польшчай і Украінай неабходная дээскалацыя, тым больш, што паўсталую напружанасць імкнецца выкарыстаць Крэмль.
У 2023 годзе Анджэй Дуда ўзнагародзіў Уладзіміра Зеленскага найвышэйшай польскай узнагародай за яго ўклад у паглыбленне польска-ўкраінскіх сяброўскіх адносін і за барацьбу за мір і бяспеку ў Еўропе.
19 чэрвеня 2026-га году прэзідэнт Караль Наўроцкі пазбавіў Уладзіміра Зяленскага прызнанага ордэна «Белага Арла». Украінскі бок не зацікаўлены ў вырашэнні канфлікту, раскрыў падрабязнасці сітуацыі прэзідэнцкі міністр Марцін Пшыдач.
— У гэтым дыялогу не было аніякага прагрэсу з-за негатовасці ўкраінскага боку змяніць абразлівую назву для Польшчы, што выклікае Украінская паўстанцкая армія. Мы дамовіліся аб часе і даце тэлефоннай размовы, але, на жаль, украінскі бок адмовіўся ад гутаркі. Падчас далейшых дыпламатычных перамоваў была зроблена прапанова аб прыездзе прэзідэнта Зяленскага ў Варшаву. Канкрэтная дата і час гэтай сустрэчы былі ўзгоднены, але за дзень да візіту ўкраінскі прэзідэнт адмовіўся ад свайго намеру прыехаць у Варшаву, прапанаваўшы іншую дату.
У сваю чаргу, Уладзімір Зяленскі назваў рашэнне польскага прэзідэнта палітычным манеўрам ва ўнутрыпалітычных мэтах. Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі запярэчыў.
— Спрэчка датычыцца ўспрымання гістарычных пытанняў і таго, што ў Польшчы мы не прымаем чырвона-чорны бандэраўскі сцяг. Я не магу ўявіць, каб польскія патрыёты, асабліва польскі прэзідэнт і польскі ўрад, не былі б разам і не адзіныя ў такой сітуацыі. Шаноўны Уладзімір, спадар прэзідэнт, спрэчка зусім не закранае ўнутрыпольскіх пытанняў, таму што ўсе палякі ведаюць і разумеюць, колькі зла зрабілі ўкраінскія нацыяналісты палякам, польскім дзецям. Прэзідэнт Зяленскі памыляецца.
Польскі палітычны клас аднагалосна крытыкуе прэзідэнта Украіны за тое, што ён назваў адно з вайсковых падраздзяленняў «героямі УПА» – фармавання, адказнага за генацыд палякаў падчас Другой сусветнай вайны. Аднак кіроўная партыя лічыць рэакцыю прэзідэнта Польшчы недарэчнай. Паводле слоў Мар'юша Вітчака з Грамадзянскай кааліцыі, прэзідэнт Польшчы прадэманстраваў адсутнасць дыпламатыі.
— Гэта ўзровень дыпламатыі маленькага хлопца.
Левыя сілы лічаць, што гэта пусты жэст, які не прымусіць украінцаў эксгумаваць ахвяр Валынскай разні і можа пашкодзіць удзелу Польшчы ў аднаўленні Украіны. Гаворыць Марэк Савіцкі з Польскай сялянскай партыі (ПСЛ).
— Прынамсі, з такім рашэннем прэзідэнт Наўроцкі мог бы пачакаць да Гданьскай канферэнцыі па аднаўленні Украіны».
Таксама сенатар Кшыштаф Квяткоўскі заявіў, што прэзідэнт Караль Наўроцкі абраў няправільны момант для пазбаўлення ордэну.
— Сумны факт, што польскі прэзідэнт не адклаў свайго рашэння, не пачакаў хаця б да наступнага тыдня, трох дамоўленых дзён.Таксама прэзідэнт Зеленскі не павінен быў прымаць свайго. Жаўнеры УПА для Польшчы – гэта салдаты, якія здзейснілі адну з найвялікшых трагедый у польскай гісторыі – Валынскую разню.
Апазіцыя адзначае, што менавіта Зяленскі ініцыяваў крызіс у польска-ўкраінскіх адносінах. Паводле Агнешкі Вайцяхоўскай, зрабіў гэта наўмысна.
— Ідзецца пра супрацоўніцтва Украіны з Германіяй. Гэта спроба выключыць нас з аднаўлення Украіны.
Правыя заклікаюць прыраўняць ідэалогію Бандэры да нацызму і камунізму, распаўсюджванне якіх у Польшчы караецца па законе.
У сваю чаргу польскія прадпрымальнікі выступілі з заклікам да спакою ў адносінах з Кіевам. Старшыня Асацыяцыі прадпрымальнікаў «Левятан» Марэк Гура заявіў, што напружанасць паміж Польшчай і Украінай шкодзіць інтарэсам абедзвюх краін.
— Мы застаёмся вельмі важным эканамічным партнёрам для Украіны, але мы таксама падтрымліваем Украіну эканамічна і ваенна. У Польшчы вялікая колькасць украінцаў, паўтара мільёна. Яны таксама працуюць у нашых кампаніях; яны вельмі добрыя супрацоўнікі. Я лічу, што калі б не было ўкраінцаў у Польшчы, многія нашы кампаніі, асабліва пэўныя сектары эканомікі, сутыкнуліся б з сурʼёзнымі праблемамі. Больш за тое, цяпер ідзецца пра сотні мільярдаў еўра інвестыцый у інфраструктуру, рэканструкцыю гарадоў, лічбавізацыю і энергетыку Украіны. Гэта велізарныя інвестыцыі, і было б добра, каб польскія кампаніі ўдзельнічалі разам са сваімі еўрапейскімі партнёрамі.
Рашэнне пазбавіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэна «Белага Арла» – памылка, кажа Катажына Сурмяк-Даманская, журналістка і аўтарка кнігі «Чыстка», чые сваякі загінулі падчас валынскай чысткі. Даследчыца зазначае, што памяць пра Валынь не павінна будавацца вакол спрэчак пра ордэны ці помнікі.
— Мой бацька, які перажыў Валынскую чыстку, быў сведкам сапраўдных зверстваў. Ён усё жыццё казаў мне, што найгоршае слова – гэта помста, і ён казаў тое, што яны зрабілі, і яны зрабілі гэта ў адплату. Таму, калі мы будзем працягваць зводзіць рахункі, шукаць помсты, гэта проста ніколі не скончыцца. Тых людзей, якія пакрыўдзілі маіх родных, маю бабулю, гэтых людзей ужо няма ў жывых. Мне сорамна за нашага прэзідэнта, бо, ён, перш за ўсё, паказваў нас як сварлівую нацыю, малую нацыю. Аднак я разумею, што гаворка ішла пра задавальненне нейкіх патрэб электарату спадара Наўроцкага. І тых людзей, якія прадстаўляюць пэўны радыкалізм, нацыяналізм, і якія на самой справе пастаянна імкнуцца распаліць сітуацыю.
Як падкрэслівае Катажына Сурмак-Даманьска, яна крытычна ставіцца да традыцыі УПА, але разумее, што ўкраінцы, якія змагаюцца сёння, шукаюць сваіх уласных сімвалаў і герояў. Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Дан'эль Бацькоўскі лічыць, што паўсталая напружанасць грае на карысць Крамля.
— Тут склалася сітуацыя, калі немагчыма не рэагаваць. Гэта найгоршая з магчымых ідэй, нават калі ёсць гісторыя пасляваеннага руху супраціву супраць саветаў пасля 1944-45 гадоў. Аднак, у выпадку з Польшчай, у нас няма ніякай часткі імя Жалігоўскага менавіта з-за нашых адносін з Літвой, і мы ведаем, што гэта было б недарэчна. Валынь нельга забыць, яна эфектыўна ўкаранілася ў нашу гістарычную памяць, УПА – укаранілася ва ўкраінскую гістарычную памяць, і гэта непрымірыма. Таму найлепшы падыход – мінімізаваць колькасць згадак, таму што гэта заўсёды будзе элементам барацьбы. Цяперашняя накрутка ў інтарэсах абедзвюх крайніх структур, польскіх ці ўкраінскіх, і, па-другое, – у інтарэсах Расіі.
Нам патрэбна дээскалацыя і голас розуму – менавіта так пра напружанасць паміж Польшчай і Украінай гаворыць палітолаг прафесар Валенты Балюк.
— Незалежна ад таго, хто накручвае спіраль канфлікту, здаровы сэнс дыктуе пачуць заклік генерала Залужнага да ўкраінскіх палітыкаў спыніць паказны працэс вяртання польскіх узнагародаў. Ён выразна паказвае, што з абодвух бакоў гучаць галасы здаровага сэнсу, што ў нас ёсць агульны вораг, што ў нас таксама ёсць агульныя стратэгічныя і аператыўныя мэты. Гэтым важным інтарэсам для дзяржавы зʼяўляецца менавіта пытанне эксгумацыі, з аднаго боку, і наладжванне супрацоўніцтва ў аднаўленні Украіны, з другога, таму што гэта прыносіць адчувальныя выгады – палітычныя, дыпламатычныя, а таксама эканамічныя, – якія могуць умацаваць нашу бяспеку».
У чацвер у Гданьску пачнецца міжнародная канферэнцыя па пытаннях аднаўлення Украіны. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай Польскім радыё, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не будзе ўдзельнічаць. Украінскую дэлегацыю, верагодна, будзе прадстаўляць прэмʼер-міністр.
Юры Ліхтаровіч