Партал Forsal паведамляе, што 2027 год стане чарговым важным этапам маштабнай мадэрнізацыі Войска Польскага. Армія атрымае новыя знішчальнікі, танкі, баявыя машыны пяхоты, сродкі супрацьпаветранай абароны, а таксама разведвальную і інжынерную тэхніку.
Адной з галоўных падзей стануць пастаўкі 12 знішчальнікаў пятага пакалення F-35A. Да канца 2026 года Польшча плануе мець 14 такіх самалётаў, а ўвесь кантракт на 32 машыны павінен быць выкананы да 2029 года. F-35 будуць размяшчацца на авіябазах у Ласку і Свідвіне.
Значнае ўзмацненне чакае і сухапутныя войскі. Працягнуцца пастаўкі паўднёвакарэйскіх танкаў K2 — гаворка ідзе пра 116 машын, значная частка якіх павінна паступіць менавіта ў 2027 годзе. Акрамя таго, войска атрымае 33 БМП Borsuk. У перспектыве некалькі соцень такіх машын павінны замяніць больш за тысячу састарэлых БМП-1 савецкага ўзору. Працягнуцца таксама мадэрнізацыя танкаў Leopard 2 і пастаўкі бронетранспарцёраў Rosomak з вежамі ZSSW-30.
Адначасова Польшча будзе развіваць шматузроўневую супрацьпаветраную абарону на базе сістэм Wisła, Narew і Pilica+, атрымліваючы новыя радары і сродкі кіравання. Асобным кірункам стане развіццё сістэм барацьбы з беспілотнікамі.
У разведвальныя падраздзяленні працягнуць пастаўляць машыны AMZ Bóbr-3. Інжынерныя войскі атрымаюць сістэмы дыстанцыйнага мінавання Baobab-K: уся праграма прадугледжвае перадачу польскай арміі 35 такіх комплексаў для хуткага стварэння мінных загарод.
эж