1 верасня амерыканскі прэзідэнт паведаміў, што ЗША працуюць над велізарным кантрактам па закупцы калію ў Беларусі, цана якога была б меншай, чым цана на канадскія ўгнаенні. Перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам звязаныя з мытнай вайной ЗША і Канады, а таксама жаданнем паказаць, што канадская частка ўгнаенняў не з’яўляецца неабходнай для амерыканскіх фермераў.
Выданне піша, што пэўную надзею на транзіт беларускіх угнаенняў праз Польшчу можна звязваць з фактам, што на наступны дзень пасля заявы Трампа міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Максімам Рыжанковым. Развіццё сітуацыі пацвярджае абсурднае меркаванне часткі польскіх экспертаў на тэму адсутнасці самастойнасці ў Аляксандра Лукашэнкі.
Газета «Do Rzeczy» піша, што польскія ідэолагі, аслепленыя місіяй пашырэння дэмакратыі, гадамі не заўважаюць, што Лукашэнка захоўвае пэўную незалежнасць ад Масквы, нягледзячы на адсутнасць заходняй падтрымкі.
Сігналам, які сведчыць пра змену падыходу, могуць быць словы міністра Сікорскага, што беларусы занепакоеныя ўцягваннем іх у вайну, і што Польшча заўсёды гатовая палепшыць адносіны, калі суседзі зробяць крок наперад. Дата сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі Польшчы і Беларусі дазваляе мець надзею, што амерыканска-беларускае прымірэнне паўплывае таксама на палітыку Варшавы.
Do Rzeczy/ав