Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія нясе цяжкія страты ў Малі: за адзін дзень загінулі 43 расійскія вайскоўцы

25.11.2026 13:52
З верасня 2023 па верасень 2026 года ў Малі загінулі прынамсі 349 расіян, якія ваявалі на баку мясцовай вайсковай хунты.
Расія адпраўляе сваіх наёмнікаў у афрыканскія краіныShutterstock.com; AP/Maxar/Aleksey Dushutin

Пра гэта сведчаць даныя расійскага статыстычнага ведамства, здабытыя хакерскімі групамі «Кіберпартызаны» і Silent Crow. Дакументы прааналізавала брытанская газета The Guardian, а польскаму чытачу змест публікацыі пераказвае партал Onet.pl.

Гэта першыя настолькі падрабязныя звесткі пра расійскія страты ў Афрыцы, паколькі Масква не публікуе афіцыйных даных пра загінулых вайскоўцаў за межамі Украіны. Найбольш крывавым эпізодам сталі баі за горад Кідаль 25 красавіка 2026 года, калі за адзін дзень загінулі 43 расіяніны.

— Усё адбывалася адначасова. Вакол нас грымелі выбухі, людзі крычалі. Ніхто не ведаў, адкуль наступае вораг, — успамінаў былы ўдзельнік расійскага «Афрыканскага корпуса».

Расіяне і іх саюзнікі былі вымушаныя пакінуць Кідаль, які раней Масква прадстаўляла як сімвал сваіх вайсковых поспехаў. Паводле заходніх чыноўнікаў, колькасць загінулых перавысіла 10% расійскага кантынгенту ў Малі. Расійская вайсковая прысутнасць у гэтай краіне пачалася ў 2021 годзе з прыбыццём наймітаў групы «Вагнер». Пасля смерці Яўгена Прыгожына іх функцыі пераняў «Афрыканскі корпус», падкантрольны расійскай вайсковай разведцы.

Нягледзячы на значную прысутнасць Расіі, сітуацыя з бяспекай у Малі не палепшылася, а ўсё большыя страты падрываюць імідж вайсковай эфектыўнасці, які Масква спрабуе стварыць у Афрыцы, — адзначае Onet.pl.

яс