Цэнтр сталіцы ператварыўся ў поле бітвы, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Асноўнай прычынай масавых пратэстаў у Ліване стала эканамічная сітуацыя. Людзі не маюць працы, шырыцца голад. Улады не рэагуюць, сярод палітыкаў пануе карупцыя, а дзяржаўныя ўстановы працуюць на вельмі нізкім узроўні.
Расчараваныя жыхары краіны выйшлі на вуліцы. Мірныя пратэсты доўжыліся тры месяцы. У апошнія дні сітуацыя абвастрылася, піша выданне. У выходныя Бэйрут стаў сведкам жорсткіх сутыкненняў пратэстоўцаў з паліцыяй.
Сілы правапарадку абстрэльвалі маніфестантаў гранатамі са слезацечным газам, а тыя ў адказ заківалі паліцыянтаў камянямі. Людзі дамагаюцца адстаўкі ўраду і стварэння кабінету экспертаў, якія маглі б вывесці краіну з крызісу.
У суботу ў сталіцу прыехалі тысячы ліванцаў з патрабаваннем адстаўкі ўраду. Яны дамагаліся ўлады, якая будзе шанаваць грамадзянаў і ня будзе карумпаванай. Маніфестанты пайшлі маршам да парламенту і атачылі яго.
Там адбыліся жорсткія сутыкненні з паліцыяй, якая бараніла будынак парламенту. Паводле інфармацыі польскага выдання, больш за 80 чалавек трапілі ў шпіталі, 15 чалавек было арыштаваных. Паліцыя спалілі намётавае мястэчка, дзе ўжо некалькі месяцаў збіраюцца пратэстоўцы.
Прадстаўнікі ўраду заявілі, што сутыкненні ды пажары ў цэнтры сталіцы – недапушчальныя, бо пагражаюць міру, і папярэдзілі маніфестантаў, што будуць больш сурʼёзныя наступствы, піша польскае выданне.
юл