Беларуская Служба

Польскі друк паведамляе пра «вялікія праблемы малой Літвы»

12.08.2021 15:20
Літоўскія палітыкі мяркуюць, што абедзве акцыі маюць шмат супольнага, і што іх сцэнарый пісалі альбо ў Мінску, альбо ў Маскве.
Litewscy żołnierze zabezpieczają granicę z Białorusią
Litewscy żołnierze zabezpieczają granicę z BiałorusiąLithuanian_MoD/Twitter

«Вялікія праблемы малой Літвы» – артыкул пад такім загалоўкам публікуе газета Rzeczpospolita.

Непрадбачаныя клопаты пачаліся ў аўторак, калі антываксеры (праціўнікі вакцынатарства) заблакавалі літоўскі Сейм, патрабуючы адмены абмежаванняў для грамадзян, якія не рабілі прышчэпак супраць каранавіруса. Паліцыя была прымушаная прымяніць слёзацечны газ для ўсталявання парадку. Праваахоўнікі затрымалі 26 чалавек. Заява наконт правядзення дэманстрацыі была пададзеная арганізацыяй «Літоўскія патрыёты», якую ў Літве ніхто не ведае. Нельга выключыць, што сляды вядуць за мяжу. Не сакрэт, што існуюць сілы, якія эпідэмію выкарыстоўваюць у палітычных мэтах.

На днях літоўскія ўлады прынялі дакумент, які з 13 верасня ўводзіць значныя абмежаванні для грамадзян, што не прайшлі вакцынацыі. Так, рабіць пакупкі ім будзе дазволена толькі ў аптэках і невялікіх крамах. Невакцынаваным асобам нельга будзе наведваць гандлёвыя цэнтры, рэстараны і салоны прыгажосці. Абмежаванні прыйшлося ўвесці з-за таго, што ў невялічкай Літве з насельніцтвам у 2 млн 800 тыс. чалавек штодня рэгіструецца каля 600 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Пакуль што вакцынавана толькі палова жыхароў краіны.

Акрамя праблем з антываксерамі, Літва сутыкнулася з міграцыйным крызісам, які штучна створаны рэжымам Лукашэнкі. Літоўскія палітыкі мяркуюць, што абедзве акцыі маюць шмат супольнага, і што іх сцэнарый пісалі альбо ў Мінску, альбо ў Маскве, паведамляе газета газета Rzeczpospolita.

вс