У тым, што Пуцін можа зняць Лукашэнку ўзамен за шчыльную інтэграцыю, перакананая кіраўнік Цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом» Вольга Карач. Некалькі дзён таму яна была прызнаная ў Беларусі асобай, датычнай да тэрарыстычнай дзейнасці. Так сталася пасля таго, як «Наш дом» аб’явіў кампанію супраць канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі. Галасаванне дало б магчымасць «вялікаму брату» – Расіі Пуціна – атрымаць уладу ў суседняй краіне.
Праз некалькі дзён пачынаюцца расійска-беларускія ваенныя вучэнні. Гэта таксама нагода, каб пакрысе ўводзіць у Беларусь усё больш расійскіх салдат і ваеннай тэхнікі. Такім чынам, Уладзімір Пуцін рыхтуецца да стварэння новага саюзнага аб’яднання, якое дэ-факта будзе ўваходам Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі, з’явіцца аналаг БССР. Пра тое, што Пуцін імкнецца аднавіць Савецкі Саюз хаця б у абмежаваным выглядзе, сведчыць яго артыкул, які выйшаў у ліпені гэтага году. У ім прэзідэнт Расіі разважае пра еднасць расіян і ўкраінцаў, але таксама праскоквае думка пра адзінства беларускага і расійскага народаў. Цяпер вельмі важна паказваць, што беларусы супраць рускага міру, – кажа Вольга Карач.
слухайце аўдыё