Калі ў Беларусь пойдзе інфармацыя, што вяртаюцца целы забітых і параненыя, то гэта можа прывесці да выбуху, чаго баіцца Лукашэнка. Напэўна ў некаторай ступені гэтага не хоча дапусціць і Пуцін, кажа палітолаг Павал Усаў.
- Эканоміка Беларусі ўжо церпіць. Пачалася дэвальвацыя, расце інфляцыя, кошты. Чым даўжэйшай будзе вайна, тым большымі будуць эканамічныя наступствы для Беларусі і ў прыватнасці для Лукашэнкі. Ён добра разумее, што ў выніку паразы Расіі яго рэжым будзе цалкам знішчаны. Насамрэч ён не ведае, што рабіць. З аднаго боку, ён не можа наўпростава падтрымаць Расію, бо ўжо і так лічыцца агрэсарам і злачынцам, а з іншага боку, ён мусіць шукаць магчымасці для сваёй будучыні. Магчыма, калі сітуацыя Расіі ва Украіне яшчэ больш пагоршыцца, Лукашэнка пачне гандлявацца.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.
ав