Украінская армія гераічна абараняе сваю тэрыторыю ад агрэсара. Штодня спажыўцы інфармацыі спрабуюць выхапіць у навінным патоку весткі пра ваенную кампанію, у тым ліку і пра стан узброеных сіл бакоў канфлікту. Мы папрасілі адмыслоўца зірнуць на тое, што адбываецца ва Украіне, вокам эксперта. На лініі – кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Паводле спецыяліста, канфлікт паказаў «дэмантаж міфа пра Расію як пра другую вайсковую дзяржаву свету». Паротнікаў гаворыць, што тое, што мы бачым, не «адпавядае заяўленым амбіцыям расійскага вайсковага і палітычнага кіраўніцтва і тым інвестыцыям, якія накіроўваліся цягам апошніх 15 гадоў на тэхнічнае пераўзбраенне».
Эксперт перакананы, што расійска-ўкраінская вайна прывядзе да пераглядаў вайсковых бюджэтаў, структуры войска і структуры вайсковых закупак іншых краін.
Кажучы пра Беларусь, Андрэй Паротнікаў звяртае ўвагу на тое, што «беларуская стратэгія развіцця Узброеных сіл адэкватная – пасля 2014 году беларускі бок рыхтаваўся да вайны такога тыпу, якая цяпер назіраецца ва Украіне». Але, паводле адмыслоўца, праблема Мінска заключаецца ў адсутнасці матэрыяльнай і прамыслова-тэхналагічнай базы для мадэрнізацыі і развіцця арміі.
Поўная размова – слухайце аўдыёфайл
З Андрэем Паротнікавым размаўляе Валеры Саўко.